Эканоміка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных пераўтварэнняў (50 – 60-ыя гг.) i ў 70-ыя – першай палове 80-ых гг.
p align="left">Хуткае развіццё ў 50-60-я гг. сферы абслуговання (гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі, жыллёва-камунальная гаспадарка, ахова здароўя, турызм, спорт, адукацыя і г.д). Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю рэспублікі за 1951-1958 гг. павялічыўся у 2 разы (склаў 1,8 млрд. руб), за 60-я гг. у 5 разоў. Спажыванне агародніны і садавіны ўзрасло ў 3,4 раза, малака і малочных прадуктаў на 40%, мяса на 50%, рыбы на 90%. У 1965 г. у рэспубліцы працавала 22.879 магазінаў і 5.874 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Бытавое абслугоўванне. 6 сакавіка 1957 г. - пастанова "Аб паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва". 1960 г. - у рэспубліцы 4.500 майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання (паслуг на 28 млн руб.). У канцы 60-х гг. - 8063 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання.

Жыллёва-камунальнае будаўніцтва. Ліпень 1957 г. - пастанова ўраду СССР, лістапад - ураду БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва. Мэта - шырокае таннае будаўніцтва (4-5 павярховыя дамы з мінімумам камунікацый). 1956 г. - уведзена ў эксплуатацыю 953 тыс. м2, у 1958 г. - больш 1,8 млн м2, за 1959-1965 гг. пабудавана 15,6 млн м2.

Ахова здароўя. У 1958 г. выдаткавана 112,9 млн. руб. (у 2 разы больш за 1950 г.). У 1965 г. выдаткавана 213,5 млн. руб. (на кожнага жыхара 29 руб.).

Змяненні ў сацыяльнай палітыцы мелі станоўчыя вынікі:

- павелічэнне працягласці жыцця (73 гады), памяншэнне смяротнасці, павышэнне прыросту насельніцтва (11 на 1000);

- памяньшэнне сацыяльнай напружанасці, бо задавальняліся не толькі мінімальныя мінімальныя патрэбы людзей, вырашалася жыллевае пытанне;

- калгаснае насельніцтва было ўключана ў асноўныя мерапрыемствы па паляпшэнні матэрыяльнага становішча насельніцтва рэспублікі.

Разам з тым гэта быў супярэчлівы перыяд. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфарматарства 50-х гг. саступілі месца кансерватыўным эканамічным поглядам, якія прывялі гаспадарку краіны да стагнацыі, застою і цяжкага эканамічнага крызісу.

4 Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарту, сувязі ў 70-я - першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з'яў

Пачатак 70-х гг. - згортванне гаспадарчай рэформы. Аднак планы дзевятай (1971-1975), дзесятай (1976-1980) і адзінаццатай (1981-1985) пяцігодак выконваліся.

Задачы: забяспечыць уздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця; забяспечыць высокія тэмпы развіцця сацыялістычнай вытворчасці; павышаць эфектыўнасць вытворчасці, навукова-тэхнічнага прагрэсу; паскорыць рост прадукцыйнасці працы; палепшыць якасць тавараў; перавесці эканоміку на інтэнсіўны шлях развіцця; рацыянальна выкарыстоўваць вытворчы патэнцыял; эканоміць усе віды рэсурсаў. Метады: адштурхоўваліся эканамічныя метады кіраўніцтва, рыначныя механізмы; умацаванне адміністрацыйна-камандных метадаў, выбраны экстэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі (БАМ, асваенне Заходняй Сібіры). Вынік: тармажэнне ў выкананні дзевятага, дзесятага і адзінаццатага пяцігадовых планаў, а потым застой ў развіцці эканомікі. Гэта дало падставы характарызаваць 70-я - першую палову 80-х гг. як перыяд "застою".

Перыяд "застою"

Асноўныя прыкметы:

Сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пяцігодцы складаў 5,1%, у дзесятай 3,8%, у адзінадцатай 3,1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва ў краіне знізіўся да неадчувальнай велічыні 0,1%.

Капіталаўкладанні ў народную гаспадарку Беларусі за 1970-1985 гг. склалі 68 млрд. руб. Уведзены 170 прадпрыемстваў (шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны у Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці).

Расла вытворчасць прадукцыі галін прамысловасці, якія вызначаюць навукова-тэхнічную рэвалюцыю (прыборабудаванне, электронная і радыётэхнічная прамысловасць, вытворчасць сродкаў сувязі). Удзельная вага прыборабудавання ў агульным аб'ёме прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі за 1970-1980 гг. узрасла з 5,5 да 16%, электроннай і радыётэхнічнай з 11,3% да 25%.

Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы на тэхнічным перааснашчэнні прамысловасці. У 1971 г. на комплексную механізацыю і аўтаматызацыю было пераведзена 151 прадпрыемства і 1.426 вытворчасцяў, цэхаў і ўчасткаў, у 1985 г. адпаведна 227 і 4.100 (у рэспубліцы налічвалася 8.131 механізаваная і 1.749 аўтаматызаваных ліній).

Але - механізаванай працай занята 15% рабочых. Удзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве - 50-55%, у сельскай гаспадарцы - 60-70%.

У 1971-1985 гг. было выкарыстана каля 2 млн. вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі эканомію ў 254,1 млн. руб.

Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), - вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3, прадметаў спажывання ў 2,6 раза. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 раза (адны з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

Большая частка перавозак ажыццёўлена чыгуначным транспартам (52% грузаабароту і 40% пасажыраў). Больш стала перавозіцца грузаў у кантэйнерах і пакетах. Гарадскі транспарт: здадзены першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага метрапалітэна. Аўтамабільны транспарт. За 1970-1985 гг. грузаабарот павялічыўся ў 2 разы, пасажыраў перавезена 6 млрд. чалавек. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі ўзраслі адпаведна ў 2,5 і 3 разы. Хутка развіваўся трубаправодны транспарт. Увайшлі ў строй газаправод Таржок-Івацэвічы, шэраг нафтаправодаў. Агульная працягласць трубаправоднага транспарта Беларусі з 2 тыс. км у 1970 г. узрасла да 3 тыс. км у 1985 г.

У 1970 г. працавала 3.735 прадпрыемстаў пошты, тэлеграфа і тэлефона, у 1985 г. - 4.468 (сума паслуг адпаведна 121,8 млн. руб. і 297,8 млн. руб.). Праводзілася тэлефанізацыя вёскі: у 1970 г. 52,7 тыс. тэлефонаў, у 1985 г. 238,2 тыс. У 1974 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўляўся прыём тэлевізійных перадач з Масквы і Мінска.

Фінансавая сістэма заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. (даходная частка бюджэту перавышала расходную).

У 70-я гг. у 10 разоў выраслі сусветныя цэны на нафту. Атрымана 180 млрд. "нафтадолараў". Яны накіраваны не на пераўзбраенне прамысловасці, а на вырашэнне палітычных мэтаў за межамі СССР.

Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, яны далёка выйшлі наперад.

Асноўныя прычыны зніжэння тэмпаў росту эканомікі

Архаічнасць гаспадарчага механізму, што склаўся яшчэ ў гады першых пяцігодак (манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў).

Адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы (адносіны да дзяржаўнай уласнасці як да чужой).

Палітычная сітуацыя ў краіне (канцэнтраванне ўлады ў руках вузкай і некампетэнтнай групы з вышэйшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці, палітычныя праследаванні).

Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання.

Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

Спробу выпраўлення эканамічнага становішча зрабіў Ю.У.Андропаў (12 лістапада 1982 г. узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева).

Мерапрыемствы:

- рэалістычная ацэнка стану эканомікі;

- жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенні парадку і выкараненні карупцыі;

- перагляд некаторых ідэалагічных догмаў;

- меры па паскарэнні і інтэнсіфікацыі вытворчасці;

- вырашэнне пытанняў аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў.

Вынікі: у 1983 г. тэмпы развіцця эканамікі складалі 4,2 % (1981-1982 гг. 1,1%). Набліжэнне крызісу было некалькі замаруджана. Пасля смерці Ю.У.Андропава (1984 г.) кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.

5 Сельская гаспадарка Беларусі ў 70-я - першай палове 80-х гг. Абвастрэнне харчовай праблемы

Агульны стан: у азначаны перыяд гэта самая слабая галіна эканомікі. 1972, 1974, 1975, 1979, 1980, 1981, 1984 - былі неўраджайнымі.

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Трактараў - 81,6 тыс. у 1970 г. і 131,2 тыс. у 1985 г.; грузавых аўтамабіляў 51,4 тыс. у 1970 г. і 87,8 тыс. у 1985 г. У сярэдзіне 70-х гг. на кожны калгас і саўгас Беларусі прыпадала 26 трактараў і 15 камбайнаў.

Энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі. Электрыфікаваны ўсе калгасы, саўгасы і населеныя пункты рэспублікі з колькасцю двароў больш за 10, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі (у 36 разоў больш за 1960 г.).

На 1970 г. пастаўлена 3,6 млн. т мінеральных удабрэнняў, на 1985 г. 7,3 млн. т (на 1 га - 1,2 т у 1970 г. і 1,5 т у 1985 г.). Дадаткова ўведзена 2,3 тыс. га асушаных і арашаемых зямель, на 3 тыс. га праведзены культуратэхнічныя работы.

Капіталаўкладанні. У 1971-1975 гг. 6,5 млрд руб., на 1981-1985 гг. 9,7 млрд руб. С\г была ў адносінах да капіталаўкладанняў адной з прыярытэтных галін народнай гаспадаркі.

Большасць калгасаў і саўгасаў былі стратнымі. Тэмпы развіцця замаруджваліся (прырост валавай прадукцыі с/г Беларусі 14% у дзевятай, 10,7% у дзесятай, 10,8% у адзінаццатай пяцігодках).

Павышаны закупачныя цэны (у 1970 г. на 25 %, у 1979 г. на 12%, у 1983 на 16%). Адначасова цэны на с/г тэхніку выраслі ў 2-5 разоў.

Ліквідаваны абмежаванні на ўтрыманне хатняй жывёлы, калгаснікам выдаваліся крэдыты для ўладкавання асабістых гаспадарак. Адначасова - масавыя ўцёкі з вёскі моладзі. Колькасць сельскага насельніцтва Беларусі зменшылася з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

С/г Беларусі працягвала спецыялізавацца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, льну-даўгунцу, цукровых буракоў. Уводзяцца буйныя механізаваныя фермы і комплексы, дзе ўтрымлівалася па некалькі тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і свіней, ствараліся міжгаспадарчыя сельскагаспадарчыя аб'яднанні па адкорме жывёлы і птушак, вытворчасці мяса, малака, яек і воўны (канцэнтрацыя с/г Беларусі).

Рост вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі апераджаў агульны рост у с/г. У 1970 г. валавая прадукцыя жывёлагадоўлі склала 3.017 тыс. руб., у 1985 г. 4.422 тыс. руб. (у птушкагадоўлі на 1970 г. было атрымана 0,6 млн. яек, на 1985 г. 1,9 млн. штук). Вынік - павялічэнне дыспрапорцыі паміж галінамі с/г.

Памяншалася колькасць калгасаў у Беларусі з 2206 у 1970 г. да 1715 у 1985 г. - павялічылася колькасць саўгасаў, міжгаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (пераход гаспадарак з калгасна-кааператыўнай формы маёмасці на дзяржаўную).

Пачатак 80-х гг. - крызіснае становішча. Ураджайнасць не расла (за 15 гадоў рост на 600 кг да 16 ц/га). Вялікія страты прадукцыі: збожжа 20%, бульбы 49%, гародніны 33%.

Харчовая праблема

За 1970-1987 гг. імпарт мяса і мясапрадуктаў узрос у 5,2 раза, рыбы і рыбапрадуктаў у 12,4 раза, алею - ў 12,8, збожжа - ў 13,8, масла сметанкавага - ў 18,3 раза. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў і дасягнуў 10 млрд. руб. (параўнайце з дзяржбюджэтам БССР на тыя часы).

Шляхі вырашэння праблемы:

- Умацаванне сувязей с/г з галінамі па вытворчасці прадуктаў харчавання, стварэнне вытворчых аб'яднанняў з удзелам калгасаў, саўгасаў, харчовай прамысловасці, навукова-даследчых лабараторый (з 1977 г.).

- Стварэнне Аграрна-прамысловага комплексу (у БССР - “Белаграпрам”), прыняцце Харчовай праграмы СССР на перыяд да 1990 года (у маі 1982 г.). АПК аб'ядноўваў у межах рэгіёну калгасы, саўгасы, прадпрыемствы якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, таксама прадпрыемствы машынабудаўнічай і хімічнай вытворчасці, што працавалі на с/г. Харчовая праграма не планавала карэннай перабудовы гаспадарчага механізму на вёсцы, была правалена. У сярэдзіне 80-х гг. было ўведзена нармаванае забеспячэнне па шэрагу прадуктаў.

Гэтая палітыка не змагла вырашыць дзвюх праблем с/г - адчуджэнне селяніна ад зямлі і вынікаў сваёй працы. Аграрная палітыка ў 1981-1985 гг. была, як і раней, накіравана на максімальнае адыманне прыбавачнага прадукту і садзейнічала росту затрат.

6 Сацыяльная палітыка ў 70-я - першай палове 80-х гг., неабходнасць рэформ

Эканамічныя цяжкасці адбіваліся на ўзроўні дабрабыту насельніцтва і сацыяльнай палітыкцы. Галоўныя прыкметы развіцця сацыяльнай сферы:

- 70-я гг. - у вытворчых галінах народнай гаспадаркі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Заработная плата рабочых і служачых БССР павысілася на 63% і склала 173 руб, у месяц (па СССР - 190 руб. Аплата працы калгаснікаў вырасла ў 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР - 153 руб.). Але рэальная (фактычная) зарплата не павышалася: а зніжалася. Зніжалася доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Наглядаліся ўраўняльныя тэндэнцыі ў аплаце працы.

- Забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання вырасла ў 2,5 раза (на 1985 г. - 5 млрд руб.). Гэта пенсіі, дапамогі і стыпендыі, бясплатная адукацыя, ахова здароўя, культурнае і бытавое абслугоўванне. Быў павышаны мінімальны памер пенсіі рабочых і служачых (у 1980 г. другі раз). У 1971 г. для калгаснікаў быў устаноўлены такі ж парадак вылічэння, як і для рабочых і служачых.

- У 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы інвалідам ВАв і сем'ям загінуўшых ваеннаслужачых, устаноўлена 100% аплата па цяжарнасці і родах працуючым жанчынам, павялічана колькасць аплатных дзён па догляду за хворым дзіцем. У другой палове 70-х гг. была павялічана дапамога інвалідам з маленства I і II груп, палепшаны матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў ВАв.

- Павялічылася пакупная здольнасць насельніцтва. Рознічны тавараабарот з 1970 г. да 1985 г. павялічыўся ў 2 разы (да 12 млрд. руб.). Пры гэтым разам з канцэнтрацыяй гандлю, стварэннем буйных універсальных і спецыялізаваных магазінаў, камбінатаў харчавання, гандлёвых цэнтраў у мікрараёнах гарадоў і раённых цэнтрах разгортвалася сетка невялікіх гандлёвык кропак.

- Інфляцыя праявіліся на рубяжы 80-х гг. Вынік: істотна павышаны рознічныя цэны на шэраг прэстыжных тавараў (ювелірныя вырабы, крышталь, дываны і інш.), і на многія тавары масавага попыту (мэбля, некаторыя швейныя вырабы, шарсцяныя хусткі, бензін, будаўнічыя матэрыялы, многія гаспадарчыя тавары, кандытарскія вырабы і інш.). Узраслі тарыфы на паслугі сувязі, бытавыя і іншыя камунальныя паслугі.

- Узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Павелічэнне грашовай масы, апярэджвала вытворчасць тавараў спажывання. Паступова нарастала незбалансаванасць рынку. Па ўзроўні спажывання СССР у 1985 г. займаў толькі 77-е месца ў свеце. Вынік: узрастала сацыяльная дыферэнцыяцыя, заснаваная на ступені доступу да дэфіцыту. Уводзіліся прывілеі для партыйна-дзяржаўнага апарату, што абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве.

- Жыллёвая праблема. За гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2.024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі. Тэмпы ўводу жылля не паспявалі за ростам гарадскога насельніцтва. Недахоп кватэр выклікаў дэфіцыт рабочых, высокую цякучасць кадраў (вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў поўнасцю не выкарыстоўваліся).

- Ахова здароўя. Працягласць жыцця з 1971 г. перастала павялічвацца (у 1985 г. ніжэй, чым у 1958 г., 35 месца ў свеце). З 1970 г. пачала ўзрастаць дзіцячая смяротнасць (50-е месца ў свеце). Прычыны: рэшткавы прынцып выдзялення рэсурсаў (устарэла матэрыяльна-тэхнічная база).

- У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі ішло супярэчліва. 3 аднаго боку, узрос эканамічны патэнцыял. Эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. 3 другога боку, нарасталі цяжкасці, супярэчнасці у эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Знізіліся тэмпы развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. У пачатку 80-х гг. савецкае грамадства апынулася на парозе крызісу. Карэнная перабудова грамадства станавілася аб'ектыўнай неабходнасцю.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. С. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч - Мн, 2001.

2. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990-е гг.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках - Мінск, 1994, 1995.

4. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1-5. Мінск, 1993, 1999.

6. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В.- Мінск, 1994.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать