Лівонская вайна

Лівонская вайна

11

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ім. Я. КУПАЛЫ"

Кафедра "Машиноведение і тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў"

КАНТРОЛЬНАЯ ПРАЦА

па дысцыпліне "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ"

Тэма: "ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА"

Г. Гродна, 2008

УВОДЗІНЫ

На сённяшні дзень тэма войн і канфліктаў з'яўляецца адной з найболей распаўсюджаных.. У выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў гледжання ўзнікае мноства самых разнастайных спрэчак у гэтай вобласці. У гэтай працы я паспрабую найболей поўна паказаць падзеі Лівонскай вайны.

ЛІВОНСКІ ОРДЭН - нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, існаваў у XIII- XVI ст. у Лівоніі (сучасныя Латвія і Эстонія) на землях, захопленых нямецкімі феадаламі ў 1-й палове XIII ст. і зваўся ён спачатку Ордэнам мечнікаў. Ордэн быў ператвораны у Лівонскі у 1237 г.

Да сярэдзіны XVI стагоддзя рэзка ўзрасло значэнне гандлёвых шляхоў, якія злучалі паміж сабой, па Балтыйскім моры, краіны Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама найважнейшыя перавалачныя пункты на гэтых шляхах. Калі ў XV--XVI стагоддзях пачаўся інтэнсіўны рост прамысловай вытворчасці і гарадоў, у шэрагу краін Заходняй Еўропы, узрос попыт на прадукты сельскай гаспадаркі, якія ва ўсё большым памеры паступалі на еўрапейскі рынак з Усходняй Еўропы. Калі на працягу ўсяго Сярэднявечча галоўнымі прадметамі гандлю, якія паступалі з Усходу на Балтыку, былі амаль выключна воск і мяхі, зараз жа на Захад па Балтыйскім моры везлі больш разнастайныя тавары: з Прыбалтыкі -- хлеб, з Вялікага княства Літоўскага і Польшчы -- хлеб і «лясныя тавары», з Расіі -- скуры, сала, лён і пяньку. Рэзка ўзрос таваразварот, узраслі і прыбыткі, якія прыносіў гэты гандаль. Аднак гэтыя прыбыткі, якія маглі бы ўзбагаціць казну, заставаліся ў прыбалтыйскіх партах -- тых перавалачных пунктах, дзе струмені тавараў пераходзілі з марскіх шляхоў на сухапутную дарогу. У выніку гандлёвы прыбытак заставаўся ў кішэнях лівонскіх купцоў, а гандлёвыя мыты -- у кішэнях лівонскіх улад.

Такім чынам, суседнія дзяржавы добра разумелі, якую карысць магло прынесці яму ўсталяванне прамых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы, і пачалі ісці да дасягнення гэтай мэты, што прывяло да пачатку Лівонскай вайны.

1. Пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі

1.1 Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах

Да сярэдзіны XVI ст. Інфлянцкая (Лівонская) дзяржава апынулася ў абставінах сур'ёзнага ўнутрыпалітычнага крызісу. Гэта праявілася ў першую чаргу ў раздрабленні палітычнай улады і падзенні яе аўтарытэту. Пабудаваныя на сярэднявечных прынцыпах кіравання, інфлянцкія ўладныя структуры выявілі сваю недзеяздольнасць у новых умовах XVI ст. Усё гэта ўвасобілася перш за ўсё ў ваенным аслабленні Інфлянцкай дзяржавы.

Крызісным становішчам Інфлянтаў не прамарудзілі скарыстацца ў сваіх інтарэсах узмацнелыя суседнія краіны. Маскоўская дзяржава і Вялікае Княства Літоўскае амаль што сінхронна прыступілі да дзеянняў па зашырэнні свайго ўплыву ў Інфлянтах.

Жыгімонт Аўгуст пачаў праяўляць пільную зацікаўленасць справамі ў Інфлянтах з 1552 г. У хуткім часе па ініцыятыве прускага князя Альбрэхта каралеўскі двор пачаў будаваць планы па ўзмацненні свайго ўплыву ў Інфлянцкай дзяржаве. У агульных рысах яны былі распрацаваны ў 1554-1555 гг. 3 другой паловы 50-х гг. XVI ст. інфлянцкі напрамак паступова становіцца прыярытэтным у знешняй палітыцы ВКЛ.

Зацікаўленасць ВКЛ у падпарадкаванні Інфлянтаў вынікала са страгэгічна-абарончых меркаванняў і гандлёва-эканамічных інтарэсаў краіны. Геапалітычнае становішча Інфлянтаў дазваляла кантраляваць паўночныя раёны Маскоўскай дзяржавы, стварыць супраць яе шырокі наступальна-абарончы плацдарм. Адначасова кантроль над інфлянцкай тэррыторыяй даваў магчымасць сачыць за развіццём падзей у Балтыйскім моры і будаваць уласную балтыйскую палітыку, маючы выдатную партовую інфраструктуру.

Кантраляванне Інфлянтаў было важным з пункту гледжання гандлёва-эканамічных інтарэсаў ВКЛ. Рака Дзвіна звязвала з Лівоніяй яго паўночна-ўсходнія раёны. Цесна злучанай з Інфлянтамі была таксама Жамойцкая зямля. Дзвінскі гандлёвы шлях з'яўляўся адным з найважважнейшых выхадаў да Балтыйскага мора і звязваў ВКЛ з Заходняй Еўропай.

Спрыяльная кан'юнктура ў гандлі збожжам і іншымі таварамі дыктавалі неабходнасць авалодання ключавымі гандлёвымі артэрыямі дзеля павялічэння аб'ёмаў гандлёвага абмену з заходнееўрапейскімі краінамі. Зацікаўленасць у вышэйшых кіруючых колах ВКЛ, безумоўна выклікалі багатыя зямельныя масівы ў Інфлянтах. Магчымасць пашырыць землеўладанні за кошт добра апрацаваных інфлянцкіх земляў вабіла літоўскую магнатэрыю і шляхту. Гэты каланізацыйны фактар асабліва выразна праяўляўся ў грамадскіх настроях у першыя гады Інфлянскай вайны.

Аднак кіраўніцтва ВКЛ было вымушана ахалоджваць падобныя памкненні, стараючыся заручыцца падтрымкай мясцовай эліты ў Лівоніі. Сутнасць планаў ВКЛ ў падпарадкаванні Інфлянтаў заключалася ў авалоданні ключавымі адміністрацыйнымі пасадамі праз сваіх людзей.

Аднак рэалізацыя данай палітыкі сутыкнулася з жорсткім дзеяннем з боку Інфлянцкага ордэна. Ордэнскі магістр В. Фюрстэнберг справядліва бачыў у іх пагрозу існавання Інфлянцкай дзяржавы.

Засяродзіць увагу на інфлянцкіх справах, кіраўніцтву ВКЛ дазволіла заключанае ў 1556 г. шасцігадовае перамір'е з Маскоўскай дзяржавай, а таксама параўнальна добрыя адносіны з Крымскім ханствам.

У 1557 г. Жыгімонт Аўгуст аб'явіў вайну Інфлянцкаму ордэну. Польска-літоўска-прускае войска рушыла ў напрамку Інфлянтаў. У выніку праведзення на мяжы ВКЛ з Інфлянтамі перамоў, Ордэн быў вымушаны пагадзіцца на ўмовы Польшчы і ВКЛ. Дзякуючы заключанай Пазвольскай дамове ва ўнутрыпалітычным канфлікце у Iнфлянтах атрымала вагу пралітоўская партыя. У хуткім часе гэта прывяло да выбару на пасаду магістра Інфлянцкага ордэна Г. Кетлера.

Трохі раней, у 1554 г., падыходзіў да канцу тэрмін перамір'я паміж Інфлянцкай і Маскоўскай дзяржавай. З мэтай яго падаўжэння ў Маскве адбыліся перамовы, якім было наканавана стаць вузлавым момантам у шэрагу падзей, якія прывялі да вайны. У выніку перамоў было падпісана чарговае пагадненне. Новае значэнне атрымаў пункт аб "юр'еўскай даніне". Згодна яму Дэрпцкае біскупства павінна было выплаціць пскоўскаму намесніку вялікую грашовую суму, якую дэрпты запазычылі за апошнія 50 год. На збор даніны даваўся трохгадовы тэрмін.

У тэксце дамовы, меўся таксама пункт пра забарону ўступлення Інфлянтаў у ваенныя саюзы з Польшчай, Літвой і Швецыяй. Аднак 14 верасня 1557 г. паміж ВКЛ і Інфлянтамі было падпісана патаемнае пагадненне аб ваеннай узаемадапамозе, якое павінна было пачаць дзейнічаць пасля сканчэння ў 1562 г. перамір'я, ВКЛ з Масквой. Калі б Інфлянцкая деяржава падверглася інтэрвенцыі раней гэтага тэрміну, тады ВКЛ не было абавязана дапамагаць свайму паўночнаму суседу.

22 студзеня 1558 г. выправай маскоўскага войска ў глыбіні Інфлянтаў распачалася Інфлянцкая вайна. Былі спустошаны значныя абшары. Як аказалася, з ваенна-стратэгічнага пункту гледжання ў гэтай акцыі былі вельмі цьмяныя мэты. Па сваім характары яны нагадвалі тагачасныя набегі крымскіх татар на рускія землі, без відавочнай задачы захопу тэрыторыі.

3 пачаткам вайны кіраўніцтва Інфлянтаў ліхаманкава стала щукаць знешняй дапамогі. У сакавіку 1558 г. у Вільню спешна прыбыло інфлянцкае пасольства. Аднак Жыгімонт Аўгуст адмовіў Інфлянтам у дапамозе, параіўшы заключыць з Масквой пагадненне на любых умовах да 1562 г., а гэта значыць да сканчэння тэрміну літоўска-маскоўскага перамір'я. Для кіраўніцтва ВКЛ пачатак ваенных дзеянняў у Лівоніі быў вялікай нечаканасцю. Яно пэўна не разлічвала на такое хуткае разгортванне вайны з боку Масквы.

На пачатку 1558 г. ВКЛ апынулася ў складаным знешнепалітычным становішчы. Разам з абвастрэннем сітуацыі ў Інфлянтах, зноў нагадала аб сабе і праблема на паўднёвым памежжы. Нечаканая выправа крымскіх татар у канцы 1557 г. у глыб Падолля і Валыні (па сведчаннях маскоўскага боку, татарскае войска дасягала 20 тыс. чалавек) прымусіла літвінаў чарговы раз звярнуць увагу на свае адносіны з Крымскім ханствам. Іх пагаршэнне скоўвала ініцыятыву кіраўніцтва ВКЛ на іншых напрамках.

Прапанаваны Масквой у лютым 1558 г. антыкрымскі саюз прымушаў задумацца аб выбары знешнепалітычных прыярытэтаў. Аднак, Жыгімонт Аўгуст выслаў у Стамбул свайго пасланца са скаргай на варожыя дзеянні крымскага хана Даўлет-Гірэя. У выніку мір з Асманскай імперыяй і яе васалам Крымскім ханствам быў пацверджаны, а набег 1557 г. ахарактарызаваны як

прыкрае непаразуменне. Літвіны, такім чынам, здолелі забяспечыць сабе мір на паўднёвай мяжы. Адразу ж пасля гэтага да Масквы былі даведзеныя сведкі аб тым, што антыкрымскае пагадненне з ёю заключана не будзе. У Вільні існаванне Крымскага ханства разглядалася як стрымальны фактар, які не дазваляў Маскоўскай дзяржаве на поўную моц разгарнуць ваенныя дзеянні супраць Вялікага Княства.

Пасля безвыніковых перамоў аб вечным міры на пачатку 1559 г. літоўскія паслы упершыню звярнуліся да інфлянцкай праблемы. Акцэнтавалася ўвага Івана IV на недапушчэнне"хрысціянскага кровапраліцця", і на кроўныя сувязях Жыгімонта Аўгуста з рыжскім архіепіспам Вільгельмам, што давала яму nравы заступіцца за Інфлянтаў. У Літве добра разумелі, што Маскоўскае княства пасля авалодання Інфлянтамі адразу распачне вайну з ВКЛ. Таму, вельмі важным быў перахоп ініцыятывы, а ліхаманкавы пошук кіраўніцтвам Інфлянцкага opдэна знешняй ваеннай дапамогі толькі ствараў спрыяльныя ўмовы для гэтага. Заключанае ў сакавіку 1559 г. шасцімесянае перамір'е з Маскоўскай дзяржавай дало Інфлянтам час для правядзення неабходных перамоў. Вынікам візіту лівонскага магістра Г. Кетлера ў Вільню стала заключэнне 31 жніўня 1559 г. дамовы, паводле якой тэрыторыя Інфлянцкага ордэна пераходзіла пад асабістую абарону Жыгімонта Аўгуста. На ўваход у інфлянцкі канфлікт была атрымана згода вальнага сейма ВКЛ. Літвіны абавязваліся абараняць інфлянтаў ад нападкаў праціўніка і вярнуць захопленыя маскоўскім войскам інфлянцкія землі на паўночным усходзе краіны. Узамен яны атрымлівалі пад грашовы заклад паўднёва-ўсходнюю частку тэрыторыі Інфлянтаў. Пасля сканчэння вайны Ордэн меў права выкупіць гэтыя землі. Да заканчэння маскоўска-інфлянцкага перамір'я, літвіны павінны былі паведаміць Маскве пра пераход Інфлянтаў пад абарону ВКЛ. Вызначэнне межаў паміж Інфлянтамі і ВКЛ адкладвалася на канец вайны. На такіх жа ўмовах праз два тыдні да Віленскай дамовы далучыўся рыжскі архіепіскап Вільгельм.

1.2 Першы перыяд вайны(1558-1561)

Уступленне ВКЛ у Лівонскую вайну. Заключэнне Віленскай дамовы

1559 г. адзначыўся ўступленнем ВКЛ у лік удзельнікаў Інфлянцкай вайны.

Кіраўніцтва ВКЛ увяло на тэрыторыю Інфлянтаў свой вайсковы кантынгент, які замацаваўся ў паўднёва-ўсходніх раёнах, памежных з Масоўскай дзяржавай. Размяшчэнне ўласных гарнізонаў у інфлянцкіх землях з'яўлялася важнай задачай. У другой палове 1560 г. войскі Княства находзіліся ў новых умацаваных пунктах, у тым ліку ў Рэвелі, Вендэне, Вольмары і інш. Увогуле ж літоўская сфера ўплыву за 1560-1561 гг. працягнулася да лініі замкаў Пернава-Гельмэт-Эрмэс-Шванэнбург-Марыенгаўзен.

Уступленне ў інфлянцкі канфлікт суправаджалася імкненнем кіраўніцтва ВКЛ пазбегнуць пагаршэння адносін з Масквой. На дыпламатычным фронце літоўскія радныя паны рабілі спробы пераканаць маскоўскіх прадстаўнікоў у тым, што ўвядзенне войск у Лівонію было абумоўлена ціскам з боку палякаў. Цалкам магчыма, што літвіны за спіной інфлянцаў шукалі кампрамісны варыянт вырашэння інфлянцкай праблемы праз узаемавыгадны падзел тэрыторыі Інфлянтаў. Але галоўнай задачай ВКЛ было забеспячэнне абароны па лініі Дзвіны, якая звязвала паўночна-ўсходнія раёны краіны з Балтыйскім морам, і авалоданне найважнейшымі гандлёвымі партамі на марскім узбярэжжы. Маскоўскі бок у сваю чаргу не жадаў шукаць кампрамісу з літвінамі. Пакрысе ў Вільні прыходзілі да разумення таго, што, нягледзячы на зробленыя дыпламатычныя намаганні, захаваць мір з Маскоўскай дзяржавай і адначасова ўмацаваць свае пазіцыі ў Інфлянтах немагчыма. У жніўні 1560 г. паблізу інфлянцкіх замкаў Вендэн і Вольмар адбыліся першыя сутычкі паміж маскоўскімі і літоўскімі вайсковымі групоўкамі. Звесткі пра іх вынікі супярэчлівыя.

М. Стрыйкоўскі піша пра поўную перамогу літоўскай вайсковай групоўкі над вялікім маскоўскім войскам, з супрацьлеглага ж боку крыніцы паведамляюць пра цалкам адваротныя вынікі.

3 цягам часу канфлікт толькі абвастрыўся. Аднак да шырокамаштабных ваенных дзеянняў не дайшло. Маскоўскі бок вырашыў пачакаць да поўнага высвятлення пазіцыі ВКЛ.

У верасні 1561 г. літоўская вайсковая групоўка на чале з найвышэйшым гетманам М. Радзівілам Рудым адбіла ў маскоўскага войска замак Тарваст. Эфект ад гэтай перамогі быў малым, улічваючы захоп у гэты ж час непрыяцелем Феліна - адной з наймацнейшых крэпасцей у Інфлянтах. Гарнізон у захопленым замку Тарваст, які не меў важнага стратэгічнага значэння, вырашана было не пакідаць. Неўзабаве сюды вярнуліся маскоўскія ратнікі. Цалкам верагодна, што аблога Тарваста была распачата, каб паказаць інфлянцкаму кіраўніцтву намеры літвінаў змагацца за захопленыя Масквой тэрыторыі. Страта Рэвеля ўлетку 1561 г. і яго пераход пад юрысдыкцыю Швецыі, якая таксама ўступіла ў змаганне за інфлянцкія землі, паказала кіраўніцтву Вялікага Княства патрэбу ў больш шчыльным падпарадкаванні сваей падкантрольнай тэрыторыі Інфлянцкай дзяржавы.

У жніўні 1561 г. адбыўся візіт канцлера ВКЛ М. Радзівіла Чорнага ў Рыгу. На перамовах Радзівіл выклаў прапановы, якія прадугледжвалі, пераход Рыгі і правабярэжных Інфлянтаў пад непасрэдны пратэктарат Жыгімонта Аўгуста. У якасці ўмоў інфлянцкі бок прасіў захаваць свабоду пратэстанцкага веравызнання, пацвердзіць ільготы і прывілеі даўнейшых часоў, абараніць мясцовае кіраўніцтва ад магчымых абвінавачанняў германскага імператара ў здрадзе сваім васальным абавязкам, гарантаваць тутэйшаму нямецкаму насельніцтву займанне кіруючых пасад, весці вайну за вызваленне занятых непрыяцелем інфлянцкіх тэрыторый. Магістр Ордэна Г. Кетлер і рыжскі архіепіскап Вільгельм жадалі захаваць уладу ў якасці васалаў Жыгімонта Аўгуста.

Перамовы прадоўжыліся ў Вільні. Інфлянцкія прадстаўнікі заявілі пра сваё імкненне перайсці пад пратэктарат адразу і ВКЛ, і Польшчы. Iх не задавальнялі аб'ёмы і эфектыўнасць вайсковай дапамогі з боку Вялікага Княства. Гэта разыходзілася з пазіцыяй літоўскіх радных паноў начале з М. Радзівілам Чорным, якія не жадалі дзяліцца з палякамі карысцю ад падпарадкавання Інфлянтаў.

Але з павяліченнем пагрозы нанясення царскімі войскамі новых удараў па тэрыторыі Інфлянтаў, кампраміс быў вынайдзены. У заключанай 28 лістапада 1561 г. дамове Інфлянты фармальна пераходзілі пад персанальную юрысдыкцыю Жыгімонта Аўгуста.

Дамова прадугледжвала ліквідацыю Інфлянцкай дзяржавы ў яе старым выглядзе і стварэнне на гэтай тэрыторыі новых дзяржаўных структур, падначаленых польска-літоўскаму гаспадару. На левабярэжнай частцы Інфлянтаў было створана Курляндскае герцагства на чале з герцагам Г. Кетлерам. Справа па цячэнні Дзвіны ўтваралася Задзвінскае герцагства, якое фармальна належала Жыгімонту Аўгусту як вярхоўнаму валадару. Кіруючыя паўнамоцтвы тут таксама атрымаў Г. Кетлер.

Артыкулы пагаднення ўключалі ў сабе асноўныя просьбы інфлянцкага боку. Да іх далучыліся: дазвол біць уласную манету, намінал якой не адрозніваўся ад літоўскага гроша, наданне аўтаномнага статуса судовым органам, вызваленне ад падаткаў на неакрэслены тэрмін па прычыне ваенных спусташэнняў, забарона гандлю для асоб яўрэйскага паходжання.

Такім чынам, Інфлянты захавалі поўную самастойнасць ва ўнутрыпалітычных справах і фактычна атрымалі статус "дзяржавы ў дзяржаве".

Дзякуючы вайсковым гарнізонам кіраўніцтва ВКЛ мела магчымасць кантраляваць палітычную сітуацыю. Жыгімонт Аўгуст не мог пайсці на рэальнае далучэнне (інкарпарацыю) інфлянцкай тэрыторыі да ВКЛ з-за нежадання псаваць адносіны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі, чым васалам намінальна з'яўляліся Інфлянты. Важным быў таксама пазітыўны погляд на інфлянцкую палітыку ВКЛ з боку еўрапейскай грамадскай думкі. Варта пры гэтым адзначыць, што неўзабаве, у 1566 г., Інфлянты ўсё ж такі далучыліся да ВКЛ і перасталі карыстацца шырокай унутрыпалітычнай аўтаноміяй.

Заключэнне дамовы 1561 г. было відавочным поспехам палітыкі ВКЛ, але ён не быў поўным з-за ўхілення рыжан ад яе падпісання. Рыга звязвала дзвінскі шлях з Балтыйскім морам. Гэта абумоўлівала важнае стратэгічнае значэнне горада.

Развітая партовая інфраструктура горада давала выдатныя магчымасці для гандлю з Еўропай. Авалоданне кантролем над Рыгай было адной з найгалоўнейшых задач кіраўніцтва як ВКЛ, так і Маскоўскай дзяржавы. Выказваючы ў 1561 г. лаяльнасць літоўскаму гаспадару, Рыга пагаджалася толькі на ваеннае супрацоўніцтва. Аднак гарнізон ВКЛ там так і не быў размешчаны. Горад заставаўся незалежным да 1581 г. Праўда, у знешніх зносінах яго самастойнасць была намінальнай. Фармальна Княства дасягнула значных поспехаў, распаўсюдзіўшы свой уплыў на большую частку тэрыторыі былой Інфлянцкай дзяржавы. Аднак літоўскія палітычныя эліты не атрымалі магчымасці займаць тут кіруючыя пасады, набываць зямельныя ўладанні. Замест гэтага на плечы кіруючыга кола ВКЛ была ўскладзена задача абароны Інфлянтаў. Утрыманне значнага кантынгенту наёмных жаўнераў дорага абыходзілася дзяржаўнаму скарбу ВКЛ. На пачатку 60-х гг. XVI ст. выявіўся недахоп сродкаў для арганізацыі эфектыўнай абароны гэтых зямель. Да таго ж з'явілася рэальная пагроза шырокамаштабнай вайны з Маскоўскай дзяржавай. Развіццё падзей у Інфлянтах у канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XVI ст. вызначыла непазбежнасць новай вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Нягледзячы на намаганні літоўскіх радных паноў прадоўжыць перамір'е, стала зразумела, што прадухіліць вайну будзе вельмі цяжка.

1.3 Другі перыяд вайны (1562-1578)

Ваенныя дзеянні 1562 г.

Пасланцы высланыя ў Маскву на пачатку 1562 г., пацярпелі поўны крах. Гэта канчаткова выявіла крах мірных ініцыятыў кіруючых колаў ВКЛ. Напрыканцы caкавіка 1562 г. маскоўскія войскі здзейснілі напад на памежныя раёны Полацкай зямлі, учынілі шэраг набегаў на ваколіцы Оршы, Дуброўны,Мсціслава, спаліўшы пасады гэтых гарадоў. 20 мая 1562 г. вялікае маскоўскае войска на чале з А. Курбскім падышло да Віцебска. Трохдзённае стаянне ля горада скончылася тым, што былі спалены пасады і спустошаны ваколіцы. Неўзабаве царавы ратнікі вярнуліся ў Вялікія Лукі, спаліўшы па дарозе пасады Суража. Войска ВКЛ таксама здзейсніла шэраг выпадаў на маскоўскія воласці, у прыватнасці, выпаліла ваколіцы Смалеска і беспаспяхова атакавала веліжскія ўмацаванні. Другая вайсковая групоўка, спустошыла раёны Себежа і Апочкі. Адначасова віленскі двор шукаў вайсковай падтрымкі збоку. Пленам дыпламатычных намаганняў стала дамоўленасць паміж ВКЛ і Крымам аб узгодненых ваенных дзеяннях. На пачатку ліпеня 1562 г. крымскае войска падышло да Мцэнска. У выніку Іван IV загадаў спыніць падрыхтоўку вялікай выправы супраць ВКЛ, скіраваўшы ўсе сілы на адпор татар.

Значная ваенная падзея адбылася 19 жніўня 1562 г. паблізу Невеля, дзе сутыкнуліся групоўка наёмных жаўнераў на чале з польскім ротмістрам С. Леснявольскім і маскоўскае войска пад камандай А. Курбскага. Па словах Івана Грознага, 15 тыс. маскоўскіх ратнікаў супрацьстаяла 4 тыс. палякаў і літвінаў. Польска-літоўскі атрад удала размясціўся ў цесным балотным месцы, якое было з двух бакоў акружана вадой, і на працягу цэлага дня стрымліваў націск пераважных сіл непрыяцеля, робячы паспяховыя вылазкі невялікіх груп коннікаў. Урэшце, выкарыстаўшы спрыяльны момант, роты палякаў і літвінаў з гордасцю адступілі. Літоўскае войска страціла ўсяго 15--16 чалавек. 3 маскоўскага боку на полі бою засталося, па розных даных, ад 1500 да 7-8 тыс. чалавек. Гэтае паражэнне царскага войска стала адной з галоўных прычын пагаршэння адносін Івана IV з А. Курбскім, які праз два гады эміграваў у Літву. Восенню 1562 г. большай актыўнасцю вызначаўся літоўскі бок. ВКЛ ў верасні 1562 г. зноў зрабіла напад на себежскія воласці.

Страницы: 1, 2, 3



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать