Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)
p align="left">4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы

Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з польскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле перапісу 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з'яўляліся беларусамі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе беларусы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вырачаны на паступовую паланізацыю.

Свядомыя беларусы аб'ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму нацыянальнага адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).

У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Мамонькі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анексіі Заходняй Беларусі і распачала ўзброеную барацьбу. Іх частка эвылучылася ў Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ства-рыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Барана-вічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек

У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзейнічаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Арлоўскім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).

У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Беларусі (КПЗБ) як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мілер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку - I. Лагіновіч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз'яднання з БССР і інш. імкліва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 - 2 296, канцы 1927 - 3 254, да па-чатку 1930-х - каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты - «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».

У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Членамі яго ЦК з'яўляліся В. Харужая, С. Прытыцкі і інш. КСМЗБ меў магчымасць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады змагар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..

Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моцнай пад-трымкі партызанам, таму было прынята рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць легальныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла стварылі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Грамада». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча пачала выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му забароненай уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з'яўляліся газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.

Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і турэмнага зняволення.

У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў прагаласавала 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі. Дэпутаты сейма I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч ства-рылі беларускі пасольскі клуб "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых", які фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Невыпадкова, чле-ны клубы былі абазваны «агентурай Камінтэрна». У 1931 г. суд пры-гаварыў яго кіраўнікоў да турэмнага зняволення. У 1934 г. урад пры-няў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падста-ве якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны ла-гер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняво-леных, у тым ліку членаў КІІЗБ і КСМЗБ.

У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з'ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага Народнага фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя свабоды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, польскімі і яўрэйскімі партыямі працоўных. Дзякуючы выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй Польшчы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуджанага на смерць за замах на правакатара.

У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл заставаліся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай тактыкі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных меркаваннях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і сталінскае кі-раўніцтва Камінтэрна, якое ў 1937 г. санкцыянавала роспуск КПЗБ па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з дэфензівай.

Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб'ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых - 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на стачачную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прадпрыемствы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 месяцы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Белавежскай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля заставалася ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых феадальнаму гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзівілу на Століншчыне належала 155 200 га.

З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся, сялянскім малазямеллем. Акрамя дзяржаўных падаткаў ся-ляне павінны былі выконваць шарваркі - працу па пракладцы дарог, будаўніцтву і рамонту мастоў і інш. Асобную групу складалі батракі.

Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эканамічных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць сацыяльную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць прысутнасць польскага элемента на «крэсах всходніх». Адным з напрамкаў рэформы з'яўлялася «парцэляцыя» - продаж частак дзяржаўных і па-мешчыцкіх зямель у выглядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га. Іх пакупнікамі па льготных цэнах рабіліся польскія каланісты - асаднікі з ліку ўдзельнікаў польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў.

31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб «камасацыі», якая прадугле-джвала ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі цераспалосіцы і сумесных з панамі ўладанняў (сервітутаў), з далейшым звя-дзеннем зямель у адзін участак і перасяленнем на хутар. У выніку да 1939 г. на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.

Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў такіх зямель, а сялянам - 1/4 (або грашовая кампенсацыя).

азам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усход-ніх крэсах" этнічных палякаў - асаднікаў, варожа настроеных супраць Савецкай улады. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў занялі важнейшыя пасады ў органах мясцовай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.

Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. Заможныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія - 23, бядняцкія - каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 памер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.

Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гаспадарка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, найперш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і прамысловасць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў падпарадкаваны інтарэсам «Вя-лікай Польшчы», а ўся эканоміка была пастаўлена ў становішча кала-ніяльнага прыдатку. Важнейшай крыніцай экспарту вялікапольскай эканомікі складала драўніна, таму беларускі лес па-драпежніцку выні-шчаўся. Усяго за 20 гадоў тут было высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вывозілася 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % рыбы, да 42% мяса.

У Канстытуцыі Польшчы правы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы. Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць мясцовай праваслаў-най царкве польскія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе ін-струментам асіміляцыі насельніцтва Заходняй Беларусі, і ўрэшце - пе-ратварыць беларусаў у «палякаў праваслаўнага веравызнання».

Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пайшлі на стварэнне грамадскай арганізацыі - Таварыства беларускай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма працаваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі засталіся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку настойлівай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі - У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся беларускія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і часопісы.

Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі палітычных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спасціг бела-рускую адукацыю. У 1932-1934 гг. тры беларускія гімназіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938-1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.

З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўстанову ці на транспарт з'яўлялася абавязковае вало-данне польскай мовай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вывешаныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мове. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна абмяжоўвалася. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., беларусы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.

Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова

З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на першыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эканамічным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).

Вяртанне краіны на перадавыя пазіцыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай нямецкай ра-бочай партыі, якая на выбарах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэмакратаў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб'яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, выключных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.

Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыступілася да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз'яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.

У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Японія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.

Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін свету, у тым ліку 3 тыс. - з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партугаліяй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Франка.

Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-рытэтам спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. Заганнасць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз'яднацца» з ёю, а фактычна далучыць яе да рэйха.

Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Германіі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэрыторыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шляху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную частку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэзідэнта Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную напружанасць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае войскі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй дагаворы аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм'ер-міні-стры Англіі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.

У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.

Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка - Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю долю» - гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.

Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх «утаймавальнікаў.

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе

Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Так, 31 са-кавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла гарантыі Поль-шчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выя-вілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваен-ную канвенцыю, а затым - адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.

Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шуленбург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молата-ву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Рыбентропа су-стрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рускіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў Еўропе.

Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўва-ходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі - Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў - Вісла - Сан. Германія не пярэчыла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інта-рэсаў Бесарабію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх афрыканскія калоніі.

Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з заха-ду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змяніліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце негатыўную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час краін - ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы прагрэсіўнага чала-вецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на баку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.

Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палітычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР

Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм'ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з'явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 самалётаў супраць - 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.

Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заклю-чэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі ад-паведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн поль-скіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 са-малётаў, 13 караблёў.

Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх салдат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім гарадку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб'екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бранемашын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпыніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у палон тра-піла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 ве-расня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб'явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парад-каў. Такая вайна атрымала назву «дзіўнай».

Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзя-валася на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пакту, але сталінскі ўрад адхіляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. Толькі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Ўкраінскага франтоў.

17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-механізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 салдат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Ка-валёва пачаў вызваленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Бара-навічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 - Пінск, 22 верасня - Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію.

Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ла-дзілі сумесныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам ад 23 жніўня, немцы адступілі за дамоўленую лінію і пе-радалі пад кантроль савецкіх войск Беласток, Брэст і інш. гарады. У палон да Чырвонай Арміі трапіла каля 60 тыс. польскія вайскоўцаў.

28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор «Аб дружбе і граніцах», у адпаведнасці з якім заходняя мяжа са-вецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Акрамя таго, у аб-мен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у немцы перада-валі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве, па рашэнні ўрада СССР Вільня і Віленскі край перададзены Літве.

У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады - упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў і па ахове парадку.

1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўлады склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі Народныя сходы для заканадаўчага афармлення змен у палітычным і эканамічным ладзе і вызначэння далейшых перспектыў развіцця.

Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які пра-ходзіў 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пы-танні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпу-таты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чацвертая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.

Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савец-кіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Бе-ларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чы-нам факт уз'яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва - з 5, 6 да 10, 3 млн.

Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з'явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям'і і ншых брацкіх народаў СССР.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей - Баранавіцкай, Бела-стоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.

Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб'екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны - 717 магазінаў і 740 ларкоў.

Рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб'яднац-ца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб'ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.

Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўплыву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.

У мэтах ліквідацыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.

Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе - настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.

Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.

Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 - замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы - У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. История Беларуси в документах и материалах. - Минск: Амалфея, 2000. - 672 с.

2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. - Мн., 1993-2003.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык - Мн., 2009 г.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. - Мн., 1992.

5. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. - Минск, 2005. - 235 с.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать