Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзя

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзя

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Змест

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг

2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

5. Культурнае развіццё беларускага народа

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг.

Працэс набыцця Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту супаў у часе з рэзкім пагаршэннем яе сацыяльна-эканамічнага становішча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам аказалася разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі - пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991-1994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а разам з ім - і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны недахоп сродкаў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.

Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэм'ерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраенне ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэрапія»). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы - ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося абмежаваць іх набыццё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 - 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.

Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыццяўлення эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала скарыстаць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяскоўцы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай уласнасці працоўным калектывам і прадпрымальнікам. Да канца 1992 г. было перададзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на беларускім рынку сталі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прадпрыемстваў.

На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за атрымаць ільготны крэдыт у банку, каб затым набыць на яго тэхніку, нерухомасць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не мелі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэм'ер В. Кебіча выявіў сваю некампетэнтнасць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гаспадаркі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары.

Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эканамістаў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лукашэнкам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з крызісу была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве належала прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да лепшага, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Беларусь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва - толькі 60 %.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне неабгрунтаванай прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з карупцыяй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашовая і банкаўская сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль эканамічнага развіцця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і перспектывы знайшлі ўвасабленне ў «Асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады», якія былі ўхвалены ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэзідэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 1996-1999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў народнага спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі прамысловасці - 137,7 %, рознічнага тавараабароту - 193,9 %, інвестыцый у асноўны капітал - 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праблема стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў прамысловасці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэзідэнта і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па асноўных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь першай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі перадкрызіснага 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.

2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

Уласцівая Беларусі сыравінная і энергетычая залежнасць ад Расійскай Федэрацыі, арыентацыя эканомікі на саюзны рынак, састарэлыя тэхналогіі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, наступствы чарнобыльскай катастрофы і многае іншае натхніла Прэзідэнта А. Лукашэнку і яго ўрад на распрацоўку і прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997). Пад паняццем «устойлівае развіццё» маюць на ўвазе такі шлях і стан эканомікі, які забяспечвае задавальненне патрэб цяперашняга пакалення без пагрозы дабрабыту будучым пакаленням. Пад ім патрэбна разумець такое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае навакольнае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс грамадства.

Гэта стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах перадолення крызісу эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў глабальную эканамічную сістэму.

Акрамя таго, НСУР-1997 была вызначана мадэль устойлівага развіцця Беларусі, ацэнены нацыянальныя рэсурсы, прыродны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял рэспублікі, механізмы і сродкі зніжэння шкоднага ўздзеяння на стан прыроднага асяроддзя з прадстаўленнем прагнозных паказчыкаў да 2010 г.

Ажыццяяўленне намечаных у НСУР-1997 захадаў дазволіла спыніць спад вытворчасці і забеспячэчыць прырост ВУП і прамысловай прадукцыі, а таксама і спрыяла пэўнаму аздараўленню экалагічнай сітуацыі. Усведамляючы важнасць НСУР, беларускае кіраўніцтва ў заканадаўчым парадку прадугледзела абавязковасць яе распрацоўкі на 15-гадовы перыяд кожныя пяць гадоў.

Стратэгія ўстойлівага развіцця з'яўляецца ідэалагічнай асновай сацыяльна-эканамічнай мадэлі Беларусі, якая заснавана на прынцыпах рынку і дзяржаўнага рэгулявання і разлічана на пераходны перыяд. Яна заснавана не на знішчэнні ранейшых устояў, а на ўдасканаленні існуючай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная мадэль змяшчае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

У аснову беларускай мадэлі пакладзены плюралізм форм уласнасці, вызначальная ступень удзелу дзяржавы ў функцыянаванні эканомікі; рэгуляванні занятасці насельніцтва і яго даходаў; фарміраванні ўмоў, якія забяспечваюць задавальненне патрэб усяго насельніцтва.

Элементы беларускай мадэлі эканомікі былі вызначаны 22 сакавіка 2002 г. Прэзідэнтам А. Лукашэнкам у яго выступленні перад кіруючымі работнікамі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Па-першае, гэта моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая гарантуе грамадзянам бяспеку, грамадскі парадак, сацыяльную справядлівасць і дабрабыт. Зараз гэта ўлада асацыіруецца з асобай Прэзідэнта.

Па-другое, раўнапраўнае функцыянаванне прыватнага і дзяржаўнага сектару эканомікі. Аднак развіццё не павінна супярэчыць дзяржаўным інтарэсам. У пачатку 2001 г. на Беларусі было зарэгістравана больш як 60 тыс. прадпрыемстваў недзяржаўных форм уласнасці і амаль 200 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а доля выпушчанай імі прамысловай прадукцыі складала каля 40 %.

Па-трэцяе, прыватызацыя - перадача дзяржаўнай уласнасці прыватнаму сектару. Яе мэта - у пошуку зацікаўленага інвестара-прадпрымальніка, здольнага ўзняць рэнтабельнасць прадпрыемства на больш высокі ўзровень. Прыватызацыя павінна здзяйсняцца найперш у інтарэсах усяго грамадства, таму ёй не падлягаюць высокадаходныя прадпрыемствы, якія фарміруюць дзяржаўны бюджэт

Па-чацвертае, развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй.

Па-пятае, моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, якая накіравана на павышэнне грамадскага дабрабыту, паляпшэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва. Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі з'яўляецца стварэнне для кожнага працаздольнага грамадзяніна ўмоў, якія дазваляюць яму забяспечыць дабрабыт сваёй сям'і пры ўзмацненні адраснасці сацыяльнай падтрымкі слаба абароненых груп насельніцтва.

Такім чынам, беларуская мадэль разлічана на пераходны перыяд ад каманднай да сацыяльна арыентаванай эканомікі і дэмакратычнага грамадства. Варта адзначыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь падтрымалі сацыяльна-эканамічную палітыку дзяржавы і ўзялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні праграмы развіцця краіны, разлічанай на 2001-2005 гг. Так, сярэднегадавы прырост ВУП складаў звыш 7 % і зрабіўся адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўрапейскага саюза і СНД. Тэмпы роста ВУП за пяцігодку перавысілі 142 % (пры плане - 135 - 140 %), прамысловай прадукцыі - больш 150 (пры плане 128 - 132 %), спажывецкіх тавараў - 150 % (пры плане 142 - 147 %), інвестыцый у асноўны капітал - 179 % ( пры плане 160 - 170 %), рэалізацыі платных паслуг насельніцтву - 170% (пры плане 160 - 165%).

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць год склаў 25 %. Сама сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Колькасць стратных гаспадарак скарацілася з 59 % у 2001 г. да 16 % у 2004 г. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Беларусь выйшла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 - 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана забяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучаснай сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб'ём знешняга гандлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год - амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % - у Расію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных інвестараў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзелам інвестараў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь паступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 - 63 %), а рэальная заработная плата - на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўраду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэспубліцы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Беларускі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўмацаваўся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг., складзеная на прынцыпах функцыянавання ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават перавыканана. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у напрамку пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зацверджанай Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка мусіла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты развіцця краіны - павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай занятасці насельніцтва, яго сацыяльнай абароненасці да ўзроўню перадавых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146-155 % да папярэдняга пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата - на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная палітыка прыватызацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буйнейшыя з іх засталіся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы выпрацоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць палову экспартнай выручкі, вытворчыя аб'яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, БелАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хімічных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), прадукцыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, заснаваная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-імпартных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя заставалася буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Акрамя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе нафту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сусветных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя патрэбы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэтыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы адраджэння сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся інавацыйны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб'ектамі з'яўляліся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, канструктарскіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыццяўляюць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы засяроджана 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай абласцях - 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёўская, Гродзенская, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цепла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да стварэння новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных награвацеляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, экалогіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, дарожна-будаўнічых матэрыялаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 залатымі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі праекты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», распрацоўцы суперкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Камітэта дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай прадукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб'яднанні «Белаўта- МАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзякуючы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яшчэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўдалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці - 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал - 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аўтамабіле-, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць падшыпнікаў, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мінеральных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэспублікі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак грузаў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цалкам апраўдаў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на прадукты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты раслінаводства (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія прыбыткі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі магутнасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацыйнай задачай работнікаў аграрнага сектару з'яўляецца вытворчасць элітнай жывёлы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэндэнцый эканамічнага развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмацненне дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчымасць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчовых прадуктаў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў вырашыць праблему замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать