Фарміраванне беларускай нацы
p align="left">Былі прыняты меры для абмежавання доступу ў сярэднюю школу выхадцам з ніжэйшых саслоўяў. Летам 1887 г. выдадзены цыркуляр, які ў асяроддзі прагрэсіўнай грамадскасці атрымаў назву цыркуляра "аб кухарчыных дзецях". Ажыццяўленне цыркуляра, па задумцы аўтараў, павінна было вызваліць гімназіі і прагімназіі ад паступлення ў іх дзяцей фурманаў, лакеяў, павароў, прачак, дробных гандляроў і да іх падобных людзей, "детей конх, за нсключеннем разве одаренных необыкновеннымн способностямн, вовсе не следует выводнть нз среды, к коей онн прннадлежат". 3 гэтай мэтай была значна павышана плата за навучанне.

Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся колькасць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вучняў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.

Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, званне хатняй настаўніцы.

У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. - у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.

Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў толькі 25, 7 %.

На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы -- чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.

Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мясцовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.

Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені: вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы высокакваліфікаваных рабочых.

Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60-х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызначалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы персанал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамыслова-тэхнічных навучальных устаноў -- школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпрацаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.

У дарэвалюцыйнай Расіі існавала развітая сістэма сельскагаспадарчай адукацыі. Асабліва колькасны рост сельскагаспадарчых навучальных устаноў наглядаўся пасля адмены прыгоннага права. Сярэднія і ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы мелі на мэце падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу для памешчыцкіх маёнткаў, інструктараў, настаўнікаў і сельскіх гаспадароў. Ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы падзяляліся на агульныя (давалі веды па вядзенні сельскай гаспадаркі ў цэлым) і спецыяльныя (выкладаліся прадметы, звязаныя з якой-небудзь адной спецыяльнасцю: садаводствам, пчалярствам, малочнай гаспадаркай і інш.).

Да агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі адносіліся і камерцыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі тэарэтычныя і практычныя веды, неабходныя для камерцыйнай дзейнасці. Існавалі наступныя тыпы камерцыйных навучальных устаноў: гандлёвыя класы, гандлёвыя школы, камерцыйныя вучылішчы, курсы камерцыйных ведаў.

Да прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя майстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы. 3 1865 г. пачаў сваё існаванне і такі тып прафесійнай падрыхтоўкі, як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.

Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржаўным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельскагаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў - камерцыйныя, мастацкапрамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін -- тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Міністэрства юстыцыі -- землямерныя вучылішчы.

Усе адзначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўнымі спецыяльнасцямі былі слясарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для ніжэйшых сельскагаспадарчых школ.

Болыпасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена ў канцы 80 - пачатку 90-х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесалільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча ў Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў. У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў. Атрымаўшы кваліфікацыю, рабочыя накіроўваліся ў рамонтныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі.

Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.

Характэрнай рысай прафесійна-тэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" займалася рамёствамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі рамеснікаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.

Пытаннямі прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганізацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілёве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарна-механічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3--4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычна-заводскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.

Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і па іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.

Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батаніцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанічны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнічалі землямерна-таксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямерна-агранамічнае вучылішча.

У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельска-гаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельска-гаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельска-гаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчым таварыствам, Мар'інагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.

На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ: Зіноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш. Сельскагаспадарчая адукацыя ажыццяўлялася і шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць некаторыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.

У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя навучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, Брэст-Літоўску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.

На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.

Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. 3 70-х гадоў XIX ст. існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фельчарская школа. У пачатку XX ст. узніклі ветэрынарна-фельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарска-акушэрскія школы ў Віцебску і Мінску, павівальная школа ў Гомелі, прыватная зубаўрачэбная школа ў Мінску.

У другой палове XIX ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы - настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.

У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семшарыя, у 1о'4г. Нясвіжская, у 1876 г. - Свіслацкая семінарыі. На пачатку XX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настауніцкія

Тйаблему падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць і стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі шстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 1910 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Магілёўскім, а ў 1914 г. - у Мінскім настаўніцкіх шстытутах.

Агульнаадукацыйная падрыхтоўка выпускнікоу настауніцкіх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з яуляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэнгаыя навучальныя ўстановы.

Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікау Мішстэрства народнан асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовгія педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўнанастаўніцкія і другакласныя настаўшцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, вдто належалі духоўнаму ведамству.

Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці політэхнічнага інстытута.

Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што адпавядала патрэбам сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.

Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. Пасля паўстання 1863 -- 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Паранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі -- Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А.А.Шахматаў, А.І.Сабалеўскі, М.А.Янчук.

У 60 -- 70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў -- Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства -- існаваў у Вільні. Яно мела ў сваім складзе болып за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорна-этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Запнсок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.

У 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Мннская старнна". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100-годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загінулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.Заснаванае ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губерню, праводзіла даследаванні рэк на Палессі

У 90-я гады XIX ст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. У 1900 -- 1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Калядная пісанка на 1904 год", "Велікодная пісанка" і "Переложенне некоторых басен Крылова на белорусское наречне" М.Косіч. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" былі выпушчаны "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і "Першае чытанне для дзетак-беларусаў", надрукаваныя кірыліцай і лацінкай. Затым выдавецтва распачало выпуск серыі кніжак "Беларускія песняры", за выданне ў якой зборнікаў вершаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" Ф.Багушэвіча, "Жалейка" Я.Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. У 1908 - 1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом 226 660 экзэмпляраў.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. З'явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных накірункаў. Найбольш значнымі мясцовымі буржуазна-ліберальнымі выданнямі былі "Северо-Западный голос", "Свободное слово", "Голос провннцнн", "Окранна" і інш. Акцябрысцка-чарнасоценны друк Беларусі быў прадстаўлены "Белорусскнм вестннком", "Мннскнм словом", "Крестьяннном", "Северо-Западной жнзнью" і іншымі выданнямі. Характэрнай асаблівасцю правай прэсы з'яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, непрызнанне беларускай нацыі.

У гады рэвалюцыі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі выдавалі нелегальныя газеты "Лнсток Полесского комнтета РСДРП", "Лнсток Северо-Западного союза РСДРП", "Мннскнй летучнй лнсток", "Солдатская жнзнь" і інш. Для прапаганды сваіх ідэй Мінская бальшавіцкая група выкарыстоўвала газету "Северо-Западный край".

1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове "Наша доля", якая выдавалася групай дзеячаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Пяць з шасці нумароў гэтай газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена. Рашэннем судовай палаты ў студзені 1907 г. выданне "Нашай долі" канчаткова забаронена.

3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета "Наша ніва".

Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Заканчваўся перыяд пераважна паўананімнага нелегальнага развіцця літаратуры. Шсьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага яе ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.

Пэўны адбітак на развіццё беларускай літаратуры аказала паўстанне 1863 -- 1864 гг. Шырока распаўсюджваліся ананімныя "гутаркі", складзеныя дзеячамі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, адрасаваныя беларускім сялянам і прысвечаныя крытыцы сацыяльных парадкаў у царскай Расіі. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага "Мужыцкая праўда" і яго "Пісьмы зпад шыбеніцы". Выкарыстоўваючы фальклорную сімволіку і традыцыйную форму народнай "гутаркі", аўтар "Мужыцкай праўды" заклікаў сялян да барацьбы за лепшую долю. У "Пісьмах зпад шыбеніцы" К.Каліноўскі развітваецца са сваім народам перад пакараннем смерцю і выказвае веру ў тое, што народ яшчэ ўзнімецца на барацьбу.

Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і Я.Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 -- пачатку 90-х гадоў.

Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф.Багушэвіча. У 1891 г. у Кракаве выдадзены яго першы зборнік "Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок. У 1896 г. таксама за мяжой пад псеўданімам Сымон Рэўка зпад Барысава з'явіўся зборнік "Смык беларускі". Да гэтых зборнікаў Ф.Багушэвіч складаў прадмовы , дзе імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускяга народа. Ен першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча -- жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф.Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў - Я.Лучыну і А.Гурыновіча.

Страницы: 1, 2, 3



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать