Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацы
p align="left">Вера Якаўлеўна Ляшук - адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае - данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.

Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.

На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.

Вельмі карысным з'яўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая праца вельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.

Амаль на кожным уроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды і пачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўным чынам падрыхтаваць іх да ўспрымання новага матэрыялу. Асабліва карыснай будзе такая падрыхтоўка ў сярэніх класах, бо гэта спрыяе абуджэнню цікавасці вучняў да твора, які разглядаецца на ўроку, і да асобы паэта. Аўтар рэцэнзуемага дапаможніка лічыць мэтазгодным праводзіць такія гутаркі пры вывучэнні твораў “Зімой”, “Вадзянік”, “Слуцкія ткачыхі”, “Песняру”.

Вельмі карыснай з'яўляецца парада аб выкарыстанні параўнальнага падыходу і міжпрадметных сувязей. Так, пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Санет” у VІІІ класе праводзіцца паралель з вершам У. Шэкспіра “Санет”. Параўноўваюцца таксама пераклады М.Ю. Лермантава і верша Гётэ, зробленага аўтарам “Вянка”. Плённымі з'яўляюцца парады па арганізацыі міжпрадметных сувязей з гісторыяй, а таксама ўнутрыпрадметных сувязей розных тыпаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках літаратуры спрыяе эканоміі часу, абуджэнню цікавасці вучняў да твора.

Добра, што вучоны-метадыст звяртае ўвагу настаўніка на неабходнасць акрэсліваць праблему аналізу на арыентацыйных занятках, на неабходнасць правядзення працы па запамінанні зместу твора.

Аўтар дапаможніка дае падрабязны аналіз кожнага твора, які вывучаецца на ўроку. Вялікую ўвагу В.Я. Ляшук надае думкам, пачуццям, якія выклікае твор у вучняў. Настаўнік павінен дапамагаць ім мысліць самастойна, рабіць уласныя высновы. Веа Якаўлеўна пастаянна звяртае ўвагу на мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае М. Багдановіч у творах, раіць дэталёва разбіраць іх, вучыць дзяцей абгрунтоўваць свае адказы, прыводзіць прыклады. Паступова, асабліва ў старэйшых класах, В.Я. Ляшук ускладняе задачу пошуку мастацкіх сродкаў у вершах М. Багдановіча, раіць больш глыбока і ўдумліва сачыць за развіццём думак, настрою і пачуццяў лірычнага героя.

Вывучэнне кожнага твора М. Багдановіча Вера Якаўлеўна спалучае з пэўным перыядам жыццёвай і творчай дзейнасці паэта, звесткамі з яго біяграфіі. Не апошняе месца займае і актуалізацыя папярэдніх ведаў.

Вартаснай з'яўляецца прапанова В.Я. Ляшук папрацаваць вучням самастойна. Напрыклад, як пры вывучэнні пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…” (VІІІ клас). Хоць такія ўрокі патрабуюць ад настаўніка вялікай падрыхтоўкі, распрацоўкі розных пытанняў і заданняў, яны не менш карысныя, чым урокі, дзе настаўнік працуе з вучнямі ў адной камандзе. Карысным з'яўляецца і выкарыстанне прыёму кадраплана. У вучняў, якія працуюць над заданнем па стварэнні кадраплана, развіваецца вобразнае ўяўленне, без чаго ўспрыманне мастацкага твора, у аснове якого зрокавыя вобразы, будзе павярхоўным. Узор такой працы даецца на прыкладзе пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”.

Вельмі далікатна аўтар дапаможніка падводзіць вучняў VІІІ класа да вывучэння інтымнай лірыкі, з якой дзеці не знаёміліся раней (верш “Зорка Венера”).

Важнае значэнне для настаўнікаў беларускай літаратуры маюць рэкамендацыі аўтара па распрацоўцы сістэмы ўрокаў па вывучэнні творчасці М. Багдановіча ў ІХ класе, а таксама прапанаваны яе канчатковы варыянт. Напрыклад, першы ўрок “У вянок паэту” будуецца як урок-мантаж, дзе гучаць вершы, прысвечаныя М. Багдановічу, у чытанні загадзя падрыхтаваных вучняў. Вершы розных паэтаў падабраны надзвычай удала. На ўроку выкарыстоўваюцца выставы кніг пра М. Багдановіча, творы мастацтва і культуры, фотаздымкі.

Варта адзначыць урок пазакласнага чытання, прысвечаны жыццю і творчасці М. Багдановіча. Так, В.Я. Ляшук прапануе правесці ўрок пазакласнага чытання ў форме літаратурнай вечарыны “Красу, і светласць, і прастор шукаў” і паказвае, як гэта лепш зрабіць. У канцы ўрока вучням прапануецца віктарына, якая з'яўляецца своеасаблівым замацаваннем ведаў, набытых пры вывучэнні творчасці М. Багдановіча.

Вельмі глыбокую распрацоўку дае В.Я. Ляшук па вывучэнні апавядання “Апокрыф”. Заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і ўвагі настаўнікаў яе рэкамендацыі да іншых урокаў. Напрыклад, па вывучэнні інтымнай лірыкі М. Багдановіча. Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту тэма кахання набывае актуальнае значэнне. Зацікавяць іх на гэтым уроку ўспаміны Г. Какуевай і Д. Дзябольскага, якія прапануе выкарыстаць В.Я. Ляшук. Рэкамендацыі аўтара паспрыяюць выхаванню культуры інтымных узаемаадносін маладых людзей.

Такім чынам, дапаможнік В.Я. Ляшук можна назваць каштоўным метадычным набыткам па беларускай літаратуры.

2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе

Манаграфія Д. Бугаёва “Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (з фотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў і школьнікаў з'яўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьную праграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаецца ўвага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”, “Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.

У працы Дзмітрыя Бугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В. Быкава. Так, у згаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняў інфармацыю пра тое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п'есы, у прыватнасці “Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі па гэтай п'есе быў створаны тэлеспектакль.

Спектаклі па творах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве - у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван і Джулія” - па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), на сцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” - па аповесцях “Трэцяя ракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і не вярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і “Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ў Ашхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў” і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У Мінску Рускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсці і не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Звяртаецца Бугаёў і да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара, “спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца Васіля Быкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відам мастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы, зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце. Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што і экранізацыі арыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі, рэдка дасягаюць больш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасці першакрыніцы здараюцца скрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прама выказаныя нараканні, дык унутраную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. І Быкаў, так думаецца, не складае выключэння” [3; С.193].

У кнізе Бугаёва знаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якія тычуцца творчасці В. Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ў школе.Так, прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В. Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнае мудрае сэрца”.

Чынгіз Айтматаў: “Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю і маральным подзвігам”.

Давід Кугульцінаў “Жыве ў Беларусі пісьменнік, чыя творчасць мне блізкая, зразумелая і таму асабліва дарагая” [3; С.154].

Акрамя разгледжанай раней працы, Д. Бугаёў выступіў сааўтарам дапаможніка па вывучэнню творчасці Быкава. Так, у 1995 годзе ён разам з аўтарамі М.І. Верціхоўскай, В.У. Верціхоўскай выдае дапаможнік “Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе”. Падрыхтаваны дапаможнік у адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай - асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава (аўтар гэтай часткі Д. Бугаёў). У другой частцы прыведзена сістэма ўрокаў па творчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская).

Першая частка дапаможніка дае ўяўленне пра жыццёвы шлях Васіля Быкава, яго шлях у літаратуру, жыццёвыя пазіцыі. Тут жа знаходзім крытычны матэрыял па аповесцях пісьменніка, якія ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры: “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Афганец”, “Балота”.

Бугаёў, акрамя таго, знаёміць вучняў з асноўнымі тэмамі і ідэямі быкаўскіх апавяданняў. Так, ён зазначае: “Хоць галоўным жанрам у Васіля Быкава, трывалай асновай яго эстэтычнага свету стала невялікая, сціслая ў памерах, але моцна збітая аповесць, час ад часу, на працягу ўсяго творчага шляху ён звяртаўся і да апавядання, а ў апошнія гады свайго жыцця аддаваў перавагу ўжо малой апавядальнай форме - апавяданню ў яго звыклым выглядзе, навеле, прытчы (прыпавесці). Гэтыя творы змяшчаліся ў зборніках “Ход канём” (1960), “Жураўліны крык” (1960), “Адна ноч” (1965), “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999 - 2000) [3; 131].

Бугаёў разглядае апавяданні “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”,”Перад канцом”, “Бедныя людзі”, “Народныя мсціўцы”, “Труба”.

Другая частка дапаможніка прадстаўляе сістэму урокаў па творчасці Васіля Быкава ў старшых класах. Тут прадстаўлены прыкладныя разгорнутыя планы ўрокаў (9 і 11 класы). Прапанаваныя аўтарамі ўрокі разнастайныя па відах і жанрах. Так, сустракаем у дапаможніку урок-даследаванне (9 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”, “Арыентацыйныя заняткі па аповесці “Аблава”); урок-дыспут (9 клас, тэма “Вобраз Хведара Роўбы і яго прызнечэнне ў аповесці і ў выяўленні аўтарскай канцэпцыі асобы”); урок-адкрыццё (9 клас, тэма “Абагульняючы выніковы ўрок па аповесці “Аблава”); урок-пошук (9 клас, тэма “Галгофа быкаўскіх герояў, або “Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу”); урок-прэзентацыя праектаў (11 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава, адметнасці яго творчасці”); урок-дослед (11 клас, тэма “Арыгінальнасць і адметнасць аповесці “Знак бяды”); урок-адкрыццё (11 клас, тэма “Вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў”); урок-альтэрнатыва (11 клас, тэма “Пятрок - моцная асоба ці ахвяра вайны?”).

2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў

У якасці прыклада вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў намі быў абраны: “Беларуская літаратура ХІ-ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій”. Дапаможнік створаны аўтарскім калектывам: А.І. Бельскім, У.Г. Кароткім, П.І. Навуменкам.

Адзначаны дапаможнік - унікальнае выданне, бо ў ім сцісла выкладзена гісторыя беларускай літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён. Даецца характарыстыка творчасці многіх таленавітых пісьменнікаў, асветлены пытанні тэорыі літаратуры. Навучальны дапаможнік стаў адным з пераможцаў на адкрытым конкурсе, які праводзіўся ў межах праграмы “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі ў Беларусі” пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.

Дадзены дапаможнік адрасуецца вучням старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцам гімназій і ліцэяў, слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў і курсаў, абітурыентам. Можа быць выкарыстаны студэнтамі каледжаў і універсітэтаў, дзе выкладаецца курс беларускай літаратуры.

Названы вучэбны дапаможнік складаецца з сямі раздзелаў. Першы - “Старабеларуская літаратура” змяшчае звесткі пра развіццё літаратуры ў ХІ - ХVІІІ стагоддзях. Тут вучні могуць знайсці інфармацыю пра дзейнасць Францішака Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага. Акрамя гэтага, у раздзеле падаюцца звесткі пра палемічную літаратуру, парадыйна-сатырычныя творы, старабеларускую кніжную паэзію, драматургію.

Другі раздзел (“Літаратура ХІХ стагоддзя”) звяртае ўвагу на гістарычныя ўмовы развіцця новай беларускай літаратуры ў ХІХ стагоддзі, сувязь беларускай літаратуры і вызваленчага руху, дзейнасць філаматаў, літаратурныя традыцыі філамацкага руху. У гэтым жа раздзеле можна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам такіх пісьменнікаў як Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш.

Трэці раздзел знаёміць з асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя. Тут раскрываюцца гістарычны ўмовы развіцця, даецца агульная характарыстыка літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. У дадзеным раздзеле змешчана інфармацыя пра дзейнасць пісьменнікаў гэтага перыяду: Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Алаіза Пашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі.

Чацвёрты раздзел прысвечаны літаратуры 20-першай паловы 50-х гадоў. Тэкст раздзелу падзяляецца на два падраздзелы: “Гістарычныя ўмовы і агульная характарыстыка развіцця літаратуры ў 20-30-я гады” і “Літаратура 40-першай паловы 50-х гадоў”. Асобна разглядаецца таксама тэма развіцця драматургіі ў гэты час. Першы падраздзел утрымлівае звесткі пра развіццё прозы як жанра літаратуры (тут адзначаецца дзейнасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага) і паэзіі (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк).

Раздзел пяты “Літаратура другой паловы 50-60 -х гадоў” адкрываецца агульнай характарыстыкай літаратурнага працэсу гэтага перыяда. У падраздзеле паэзіі можна знайсці неабходныя для школьнікаў і навучэнцаў веды пра дзейнасць А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, Ул. Караткевіча. Проза ўтрымлівае звесткі пра творчы шлях Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава, І. Шамякіна, Ул. Караткевіча. Падраздзел драматургіі разглядае творчасць К. Губарэвіча, А. Макаёнка.

Шосты раздзел мае назву “Сучасная літаратура”. Як і астатнія, ён мае падзел на паэзію, прозу, драматургію. Адкрываецца раздзел агульнай характарыстыкай развіцця літаратуры ў дадзены перыяд. Акрамя таго, у канцы кожнага падраздзела ёсць звесткі пра творчасць маладых аўтараў (“Новыя імёны ў беларускай прозе (паэзіі, драматургіі)”).

Апошні сёмы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны тэорыі літаратуры. Тут падаюцца звесткі пра літаратуру як від мастацтва: разглядаюцца асаблівасці, значэнне і функцыі літаратуры, асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу, роля мастацкага вобраза ў літаратуры, роды, віды і жанры літаратуры.

У гэтым жа раздзеле вучні могуць даведацца пра сувязь светапогляду і творчасці псіьменніка.

Таксама тут жа падаюцца тэарэтычныя звесткі пра літаратурны твор: разглядаюцца паняцці асаблівасцяў, праблематыкі, ідэі, пафасу мастацкага твора, паняцце сюжэту і кампазіцыі, асаблівасці мовы мастацкай літаратуры.

Вельмі карысным з'яўляецца тое, што ў вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны рэкамендацыйны спіс літаратуры. Гэта дазваляе вучням паглыбіць свае веды, больш дасканала вывучыць тое ці іншае пытанне. Спрашчае задачу і тое, што спіс літаратуры пададзены ў адпаведнасці з раздзеламі дапаможніка.

Заключэнне

Аналіз адпаведнай літаратуры па тэме работы дае магчымасць прыйсці да наступных вынікаў.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі, як і падручнікі па беларускай літаратуры займаюць цэнтральнае месца ў працэсе выкладання беларускай літаратуры ў школе, бо менавіта на звесткі, змешчаныя ў падручніках і дапаможніках скіроўвае настаўнік увагу дзяцей. Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.

Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў.

Плён адносна завершанай літаратурнай адукацыі не абмяжоўваецца засваеннем ведаў, выпрацоўкай уменняў і навыкаў. Галоўнай мэтай літаратурнай адукацыі ў сучаснай адукацыйнай парадыгме бачыцца фарміраванне шырокіх літаратурных кампетэнцый, што дазваляюць вучню не толькі спасцігаць мастацтва слова, але і рэалізоўваць уласныя творчыя памкненні, выступаць у ролі не толькі “спажывальніка”, але і “генератара” літаратуры.

У гэтым сэнсе асаблівай увагі вымагаюць пытанні і заданні, што ўключаюцца ў розныя часткі вучэбна-метадычных дапаможнікаў, аднак павінны суадносіцца паміж сабой, утвараючы сістэму.

Уключэнне ў падручнікі, падручнікі-хрэстаматыі побач з рэпрадуктыўнымі праблемных пытанняў і пошукавых заданняў адбываецца больш ці менш паслядоўна ўжо сёння, але айчынныя даследчыкі і педагогі-практыкі прапануюць шырэй уводзіць у падручнікі новага пакалення творчыя заданні, падаваць крытычныя ацэнкі таго ці іншага твора.

Метадычная арганізацыя вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення па беларускай літаратуры мусіць прадугледжваць і магчымасць шматаспектнай актывізацыі міжпрадметных сувязяў - і паміж беларускай і рускай літаратурамі, паміж літаратурай і мовай (пераклады, жанрава-тэматычныя супастаўленні, літаратурныя кантакты).

Такім чынам, у працэсе працы над дадзенай курсавой работай была дасягнута асноўная мэта і вырашаны пастаўленыя задачы.

Спіс літаратуры

1. Беларуская літаратура ХІ - ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменка і інш. - Мн.: “Аверсэв”, 2001. - 415 с.

2. Бельскі А.І. Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры: структура, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці// Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”, - 2008, - №2, С. 3-11.

3. Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 284 с.

4. Быкоўскі П. Карысны дапаможнік (На кн. Самцэвіч В., Зомерфельд Е., Мазінг М. Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў. Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сярэдняй школы)// Сав. школа, - 1953, №6, С. 81-82.

5. Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурныя працэсы. - Мн., 1983, - 363 с.

6. Івашын В. Актуальныя праблемы літаратурнай адукацыі// Беларуская мова і літаратура ў школе, - 1991, - №9, С. 10-13.

7. Івашын Васіль. Характэрныя асаблівасці беларускай літаратуры ХІ класа ў агульнай сістэме літаратурнай адукацыі//Роднае слова, - 2006, - №10, С.3-5.

8. Івашын В.У. Некаторыя аспекты методыкі выкладання літаратуры ў школе// Беларуская мова і літаратура, - 2005, - №9, С.13-17.

9. Лявонава Е. Да праблемы вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусвету// Мова-літаратура-культура, матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск., 16-17 лістапада 2006 г., Мінск, - 2007, С. 603.

10. Лясун Людміла. Літаратура як чалавеказнаўства: Метад. парады да падручніка «Беларуская літаратура. 5 клас»// Роднае слова. - 2003, - №10, С.59-61.

11. Ляшук В.Я. І. Мележ ў школе: Дапаможнік для настаўніка.- Мн., 1981. - 126с

12. Марціновіч А. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшніга дня: Літаратурна-крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. - Мн., - 1994, - 254 с.

13. Методыка беларускай літаратуры. Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік 1906 - 1971 год. - Мн., «Выш.школа», - 1977, - 360 с.

14. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў пед. ін-таў/ Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш., - Мн.: Выш.шк., 1986 - 366 с.

15. Мішчанчук М.І. Навука пра літаратурны стан і перспектывы. - В кн. Мировоззрение и наука на рубеже третьего тысячелетия. - Брест, - 1999, - С.242 - 245.

16. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, - Мн., - 1995, - 466 с.

17. Праліска А.В. Каштоўны метадычны набытак // Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №11, - с. 54-56.

18. Рашэтнікава Н.Б. Метадычная спадчына як скарбніца навуковых ідэй// Беларускае літаратуразнаўства. Навукова-метадычны альманах. Вып. 1, - Мн., - 2005, с. 115 - 119.

19. Старычонак В.Дз. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыяентаў, Мн., - 1994, - 366 с.

20. Юрэвіч У. Слова вучыць і выхоўвае. Праграма і падручнікі. У кн.: Юрэвіч У. Абрысы. Выбр. літаратурна-крытычныя артыкулы, Мн., Маст-літ., - 1976, - 245-266 с.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать