Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Змест

Уводзіны

1. Вывучэнне творчасці В. Быкава ў школе

1.1 Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы

1.2 Агляд літаратурных крыніц па тэме

2. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка)

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Васіль Быкаў па праву лічыцца выдатным беларукім пісьменнікам. А шлях да гэтага прызнання не быў вельмі лёгкім. У абдымках лёсу пісьменніку ніколі не было ўтульна. Пераадолець цяжкасці, якія чыніліся савецкай ідэалагічнай сістэмай, вытрымаць знішчальную крытыку і прайсці выпрабаванне сумленнем было дадзена не кожнаму. Васіль Быкаў заўсёды заставаўся верным праўдзе жыцця, рашуча не прымаў аніякіх масак, за якімі іншыя спрабавалі схаваць сваё сапраўднае аблічча.

Вялікая Айчынная вайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Адлюстраванне ў быкаўскіх франтавых аповесцях знайшло амаль усё, што самому пісьменніку давялося перажыць і зведаць на вайсковым шляху. Скразным матывам названых аповесцяў можна лічыць, несумненна, матывы выбару.

Творчамсць Васіля Быкава стала значнай з'явай у нацыянальнай літаратуры. Такія творы як “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”, “Круглянскі мост” прынеслі пісьменніку сапраўдную вядомасць і папулярнасць.

Славы Васіля Быкава пра вайну было смелым і наватарскім у літаратуры. Не ўсім з тых, хто прызвычаіўся бачыць вайну ў гераічным святле, падабалася суровая “акопная праўда” пісьменніка. “Мы так не паступалі!” - чулася, напрыклад, пасля выхаду аповесці “Праклятая вышыня”. Тым не менш, творчасць пісьменніка займела гарачую прыхільнасць чытачоў, знайшла шырокі рэзананс у свеце.

У сучаснай школе настаўнік можа разнастайніць падыходы да вывучэння творчасці Васіля Быкава і жыццёвага шляху пісьменніка. Так, дзякуючы доступу да Інтэрнэту сучасныя школьнікі і студэнты могуць засвоіць праграму, атрымаць неабходны навучальны матэрыял практычна па любой дысцыпліне ў электронным ці друкаваным выглядзе і - самае важнае - авалодаць ім самастойна, без выкладчыка. Роля настаўніка тут мяняецца на ролю кансультанта, партнёра па творчым пошуку. На яго ўскладаюцца функцыі каардынацыі працэсу і карэкцыі выкладанага курса.

Мэта нашай працы - прааналізаваць вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе. Зыходзячы з пастаўленай мэтай можна сфармуляваць наступныя задачы працы:

1. Прааналізаваць сучасную вучэбную праграму для школы з пункту погляду творчасці В. Быкава, а таксама біяграфічных звестак пра яго;

2. Зрабіць падрабязны агляд літаратурных крыніц па тэме вывучэння творчасці Быкава ў школе;

3. Зыходзячы з вопыту работых вядучых сучасных літаратуразнаўцаў распрацаваць сістэму заняткаў па жыццёваму шляху Васіля Быкава.

1. Вывучэнне творчасці В.Быкава ў школе.

1.1 Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы

З мэтай аналізу вывучэння творчасці Быкава ў школе была прагледжана вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання V-XI класах (2008).

Трэба адзначыць, што творы для абавязковага вывучэння і самастойнага чытання ў школе выбіраюцца з улікам тых мэт і задач, якія гэтыя творы будуць выконваць у вучэбна-выхаваўчым працэсе. Так, зыходзячы з праграмы, яе “зместавую частку складаюць высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і вядомых майстроў слова. Гэтыя творы маюць выключнае значэнне ў гісторыі літаратуры, вызначаюцца багатым пазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам, з'яўляюцца даступнымі для вучняў пэўнага ўзросту” [15; 4].

Такім чынам, перад творамі, уключанымі ў праграму наогул, і перад творамі В. Быкава ў прыватнасці ставяцца наступныя задачы: “галоўная мэта - далучэнне школьніка да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове - выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццем нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам” [15; 4].

Сучасныя школьнікі старэйшых класаў пачынаюць знаёміцца з творчасцю Васіля Быкава з 7 класа, вывучаючы яго твор “Незагойная рана”. На яго вывучэнне адводзіцца 2 гадзіны. Вучні павінны ўсвядоміць драматычны змест твора. Прасачыць развіццё драматычнай тугі Тэклі па сыне, які не прыйшоў з вайны. Пазнаёміцца са шматвяковым падрабязным апісаннем жыцця і побыту жанчыны-маці, паназіраць за яе знешнім абліччам (партрэт), паводзінамі, цяжкімі перажываннямі. Таксамі вучні павінны навучыцца тлумачыць ролю ўспамінаў, сну аб вяртанні Васілька з вайны ў творы, вызначаць ролю эпізадычных персанажаў (калгаснага пісьманосца, суседкі Ульяны, хлопца на малатарні), а таксама пейзажных замалёвак ў раскрыцці драматызму становішча старой жанчыны, якая страціла сына. Вывучаючы твор, вучні павінны завастрыць сваю ўвагу на псіхалагічным майстэрстве Васіля Быкава ў паказе абставін і характараў.

У 8 класе 14 гадзін адводзіцца на вывучэнне эпічных жанраў, сярод якіх твор В.Быкава “Жураўліны крык”. Твор абраны для абавязковага прачытання і вывучэння. У выніку гэтага вучні павінны засвоіць наступныя адметнасці твора: мастацкая праўда ў паказе вайны, паводзіны галоўнага героя ў экстрэмальнай сітуацыі. Расрыццё ў трагічных абставінах характараў герояў. Вытокі подзвігу старшыні Карпенкі, байцоў Глечыка, Фішара, Свіста. Праблема маральнага выбару. Глыбіня псіхалагічнага выбару ў раскрыцці вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Арыгінальнасць кампазіцыі. Лірычны элемент у аповесці, яго роля.

Таксама ў 8 класе праграма прапануе два творы В. Быкава для чытання і абмеркавання: “На ўсходзе сонца”, “Дажыць да світаня”

У 11 класе 5 гадзін вучні знаёмяцца з аповесцямі Васіля Быкава “Сотнікаў” і “Знак бяды”. Таксама вывучаюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Пасля знаёмства з аповесцю “Сотнікаў” вучні павінны засвоіць наступныя пытанні: праблематыка аповесці, чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх раскрыцці. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах, вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава, вобраз Рыбака, яго спрытнасць і лоўкасць. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці. Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя. Пейзаж у аповесці. Роля мастацкіх дэталяў у абмалёўцы герояў.

У сваю чаргу “Знак бяды” ставіць перад вучнямі наступныя праблемы: актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці, вастрыня трагедыйнага канфлікту, масштабнасць характараў галоўных герояў - Сцепаніды і Петрака. Глыбокі псіхалагізм аповесці, зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў. Выкрыццё жорсткасці і бесчалавечнасці фашызму. Мастацкая сімволіка твору. Настаўнік павінен звярнуць увагу вучняў яшчэ і на экранізацыю прачытанай аповесці (рэжысёр М.Пташук).

Для самастойнага чытання пазначаны ў праграме для 11 класа твор В.Быкава “Пакахай мяне салдацік”.

1.2 Агляд літаратурных крыніц па тэме

Трэба адзначыць, што творчасць В.Быкава вывучалі шматлікія крытыкі, а мен6авіта: Д. Бугаёў, В. Буран, І. Дзядкоў, Л. Лазараў, Ю. Залоска, А. Шагалаў, В. Ляшук і многія іншыя. Трэба спыніцца на некаторых працах і засяродзіць сваю ўвагу на ступені іх карыснасці для школьнікаў і настаўнікаў у працэсе вывучэння творчасці Быкава.

Дзядкоў, крытык з Кастрамы, характарызуючы талент Васіля Быкава (“Василий Быков очерк творчества”), вылучае як індывідуальную асаблівасць яго гуманістычную канцэпцыю асобы, змест і сутнасць героічнага і трагічнага, вобразную еднасць характараў і абставін.

У трох вымярэннях вядзецца дыялог журналіста Ю. Залоскі і Васіля Быкава: у форме палітычнага інтэрвью, размовы на грамадзянскія тэмы, у форме літаратурнай эсэістыкі, “сумоўя” з мастацкімі творамі пісьменніка. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс і становіцца той літаратурнай, якая спараджае адначасовае і шматмернае асэнсаванне мінулага і эўрыстычнае рэфлексаванне над будучыняй [11; 2].

Даследчык Шагалаў А. так гаворыць пра ідэю і матывы стварэння сваёй працы (“Василий Быков. Повести о войне”): “відавочна, што тыя ацэнкі твораў, якія мы бачым на сённяшні дзень, не павінны ўражваць пісьменнікаў, быццам ўсе праблемы ўжо вырашаны, думаю, што яны самі яшчэ маюць пытанні, што патрабуюць вырашэння.

Пасля цікавых прац І. Дзядкова і Л. Лазарава, пасля крытыкі А. Адамовіча хацелася зноў звярнуцца да старонак быкаўскіх аповесцей, над якімі варта яшчэ раз задумацца, з мэтай убачыць у іх тое, што, магчыма, не заўважылі іншыя” [9; 5].

Н.І. Барысевіч у сваім артыкуле “Асаблівасці вывучэння творчасці Быкава ў школе” звяртае ўвагу на тое, што яшчэ пры першым знаёмстве з творчасцю Быкава ў сярэдніх класах неабходна засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэма вайны - галоўная ў творчасці Быкава. Трэба таксама падкрэсліць, што часцей за ўсё пісьменніка хвалюе лёс простага чалавека, асаблівасцю творчай манеры Быкава з'яўляецца паказ унутранага свету герояў - псіхалагізм.

Наконт вывучэння твора “Жураўліны крык” Барысевіч дае такія парады настаўніку: “тэарэтычны ўзровень вывучэння літаратуры павышаецца, таму варта на ўроках даць вучням наступныя звесткі пра асаблівасці гэтага твора:

1. Сканцэнтраванасць дзеяння на невялікай прасторы;

2. Абмежаваны па працягласці час;

3. Невялікае кола герояў, іх мужнасць;

4. праўдзівасць у адлюстраванні вайны;

5. Псіхалагізм

На думку Барысевіч, аналіз твора абавязкова трэба праводзіць павобразны, таму прапануецца наступны план характарыстыкі героя:

· Гады дзяцінства, юнацтва, жыццё да вайны;

· Рысы характару;

· Як герой ставііцца да вайны?

· Як герой загінуў?

Барысевіч прапануе прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа.

Напрыканцы вывучэння вучні пад кіраўніцтвам настаўніка павінны прыйсці да высновы, што ў творах Быкава выяўляецца глыбокае веданне псіхалогіі чалавека ва ўмовах вайны, чалавечай прыроды наогул. У гэтым плане ён працягвае развіваць традыцыі Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, якія закладалі ў нашай літаратуры асновы псіхалагізму. Адметныя рысы рысы прозы В. Быкава пра вайну - глыбокі аналіз унутранага свету герояў, рэалістычны паказ падзей, маральна-філасофская і гуманістычная скіраванасць думкі.

Манаграфія Д. Бугаёва “Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (з фотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў і школьнікаў з'яўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьную праграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаецца ўвага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”, “Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.

У працы Дзмітрыя Бугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В. Быкава. Так, у згаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняў інфармацыю пра тое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п'есы, у прыватнасці “Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі па гэтай п'есе быў створаны тэлеспектакль.

Спектаклі па творах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве - у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван і Джулія” - па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), на сцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” - па аповесцях “Трэцяя ракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і не вярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і “Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ў Ашхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў” і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У Мінску Рускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсці і не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Звяртаецца Бугаёў і да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара, “спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца Васіля Быкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відам мастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы, зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце. Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што і экранізацыі арыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі, рэдка дасягаюць больш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасці першакрыніцы здараюцца скрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прама выказаныя нараканні, дык унутраную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. І Быкаў, так думаецца, не складае выключэння.

Калі быў богам кіно, не займаўся б экранізацыямі, гаварыў ён у адным з выступленняў перад чытачамі. Вельмі мала тут набыткаў, а страт - для пералічэння і лічыльнікаў не хопіць. Вельмі многае губляецца, часта самае важнае і самае галоўнае. Кіно звычайна падымае адзін сюжэт, падзейны пласт, расквечвае яго акцёрамі. Нават Л. Талстой і Дастаеўскі шмат трацяць пры экранізацыях [3; 199].

Кіна- і тэлефільмы па творах Васіля Быкава (а ў яго экранізаваны два апавяданні і аповесці “Жураўліны крык”, “Здрада”, і “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада” і “Праклятая вышыня”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, і “Дажыць да світання”, “Воўчая зграя” і “Знак бяды”) маюць свае вартасці і свайго гледача. Але сам пісьменнік звычайна вылучае кінафільм “Узыходжанне”, пастаўлены Ларысай Шапіцька па “Сотнікаву”.

Сур'ёзная крытыка папракала гэты фільм за наяўнасць у ім біблейскай стылістыкі і евангельскіх матываў, якіх няма ў аповесці. Аднак карціна атрымала грамадскае прызнанне, важка падсвечанае Дзяржаўнай прэміяй СССР, і аказалася апошнім закончаным фільмам Ларысы Шапіцька, у пэўным сэнсе яе мастакоўскім запаветам. У сваім таксама апошнім інтэрв'ю гэтая, па словах Быкава “вельмі таленавітая і вельмі мужная жанчына” зазначыла, што ставіла фільм як твор пра ўласны лёс.

Л. Шапіцька яшчэ да знаёмства з быкаўскай аповесцю сутыкнулася са складанымі абставінамі асабістага характару і шмат разважала пра сэнс чалавечага жыцця. Адказы на многія пытанні, якія хвалявалі жанчыну, яна потым знайшла ў творы беларускага празаіка.

Шапіцька ў многім таму змагла паставіць теленавіты кінафільм па быкаўскай аповесці, што вычытала ў ёй надзвычай багата душэўна блізкага, асабістага, свайго ўласнага і дзякуючы гэтаму працавала над карцінай з сапраўднай апантанасцю.

Шчырая захопленасць выдатнай быкаўскай аповесцю, уменне спасцігнуць яе глыбінную змястоўнасць адчуваецца і ў стваральнікаў дзвюхсерыйнай карціны “Знак бяды”, пастаўленай на кінастудыі “Беларусьфільм” (1986). Рэжысёр М. Пташук, сцэнарысты Я. Грыгор'еў і А. Нікіч, аператар-пастаноўшчык Т. Логінава, артысты Г. Гарбук (Пятрок Багацька), Н. Русланава (Сцепаніда) і іншыя ўдзельнікі пастановачнага калектыву ўбачылі ў аповесці мастацкае адкрыццё і былі ўзрушаны ім, працавалі з вялікай самааддачай і змаглі стварыць мужную і сумленную, па духу свайму сапраўды быкаўскую карціну, у якой выдатна паказаны глыбіня народнага подзвігу, трываласць і моц беларускага нацыянальнага характару.

Акрамя кінематаграфічнай справы Васіль Быкаў жыве напружаным грамадскім жыццём. Ён прымае самы актыўны удзел у літаратурным працэсе краіны, часта выступае ў перыядычным друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, у якіх аператыўна адгукаецца на многія значныя з'явы ў літаратуры і мастацтве.

Часта быкаўскія артыкулы ўжо сабраны ў змястоўнай, напоўненай сур'ёзнай праблемнасцю кнізе “Праўдай адзінай” (1984), якая становіцца ўпоравень з самымі выдатнымі ўзорамі гэтага жанру.

І кніга “Праўдай адзінай” і тыя вельмі разнастайныя выступленні Васіля Быкава ў перыёдыцы, якія сюды не ўвайшлі, добра выяўляюць шырыню пісьменніцкіх і чалавечых інтарэсаў аўтара, дапамагаюць лепш зразумець яго ўласную творчасць, глыбей спасцігаць многія з'явы ў літаратурным працэсе.

Настойліва змагаецца пісьменнік за належны, варты запаветаў нашых класікаў узровень беларускай літаратуры, за яе ідэйна-эстэтычную, стылёва-выяўленчую і ўласна моўную дасканаласць.

Васіль Быкаў, заклапочаны станам развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе будучыняй, з трывогай гаварыў пра тое, што наша мова абмежавана ўжываецца ў многіх сферах жыцця, у прыватнасці недастаткова выкарыстоўваецца ў практыцы школьнага навучання, мала гучыць у ВНУ, за рэдкімі выключэннямі не прымяняецца ў справаводстве.

Выказваўся пісьменнік таксама супраць злоўжывання дыялектызмамі вузкамясцовага значэння. Бо гэта ў крайніх праявах вядзе да моўнага правінцыялізму, які аслабляе дзейнасць літаратуры, яе здольнасць актыўна ўплываць на шырокія масы.

Пісьменнік выразна адчуў небяспеку такіх перабораў і з усёй адказнасцю ўзняў свій голас супраць правінцыяльных (рэгіянальных) тэндэнцый, якія, на думку пісьменніка, фактычна разбураюць нацыянальнае адзінства літаратурнай мовы.

Звяртаў увагу пісьменнік і на тое, што ў нас вельмі нераўнамерна развіваюцца розныя моўныя стылі. Гэта не лепшым чынам адбіваецца не толькі на агульным стане самой мовы, але і на літаратуры, самой нашай культуры. Сапраўды, асноўная роля ва ўдасканаленні нацыянальнай мовы ў нас належыць іменна літаратуры. Васіль Быкаў таксама мае вельмі значныя заслугі ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, асабліва ў распрацоўцы тых лексічных пластоў, якія звязаны з вайсковай сферай, армейскім асяроддзем, адлюстраваннем ваеннай рэчаіснасці.

Як зазначае Дз. Бугаёў, “…хочацца звярнуць увагу і на другі бок справы, на грамадскую значнасць усяго, што робіць пісьменнік. Бо і яго заўсёды вельмі шчырая, даверліва-адкрытая размова на сустрэчах з чатачамі, і поўныя глыбокага роздуму інтэрв'ю, што змяшчаюцца ў многіх самых папулярных выданнях, і пранікнёнае, баявітае ў сваёй прынцыповасці крытычнае слова, і ўсхваляваныя публіцыстычныя артыкулы, у якіх настойліва гучыць заклік змагацца за мір, бараніць жыццё і самую нашу планету ад тэрмаядзернай пагрозы, - усё народжана патрэбамі часу і ў сваю чаргу аказвае ўплыў на нашу свядомасць.

Але галоўная роля ў гэтым сэнсе належыць, вядома ж, мастацкім творам прызнанага майстра, якія ставяць перад сучасным чалавекам карэнныя пытанні быцця і адказваюць на іх з вялікай мастацкай сілай, бескампраміснасцю і сумленнасцю. І гэта здольна даваць трывалы выхаваўчы эфект, бо па-сапраўднаму можна выхоўваць толькі праўдай, абсалютнай шчырасцю і поўным даверам” [3; 205].

У кнізе Бугаёва знаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якія тычуцца творчасці В.Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ў школе.Так, прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В.Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнае мудрае сэрца”.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать