Іслам і выхавання

Іслам і выхавання

2

План

1. Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання.

2. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі.

3. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі, і развіццё выхаваўчых ведаў у ісламскіх дзяржавах пасля 750 года па Р.Х.:

- філасофска-вальнадумныя версіі;

- суфісцкі кірунак паводле трактату «Улюбёны сэрцаў» А. Наваі.

4. Выхаваўчая практыка іслама.

5. Вынікі і гістарычная роля ісламскага выхвання ў сусветнай педагогіцы.

Спіс скарыстанай літаратуры

1. Выхаванне - паняцце, што адлюстроўвае мэтанакіраваны працэс фармавання асобы пры дапамозе спецыяльна арганізаваных педагагічных уздзеянняў адпаведна з вызначаным сацыяльна-педагагічным ідэалам.

Гэтая дэфініцыя мае тры істотныя прыкметы:

ь мэтанкіраванасць, наяўнасць якогасці узору, сацыяльна-культурнага арыенціра, ідэала;

ь адпаведнасць хода працэса выхавання сацыяльна-культурным каштоўнасцям як дасягненням гістарычнага развіцця чалавецтва;

ь наяўнасць пэўнай сістэмы выхваўчых уздзеянняў і уплываў.

Добра арганізаванае выхаванне стварае перадумовы для фарміравання здольнасці чалавека да самавыхавання - калі выхаванец вызваляецца ад залежнасці ад выхавацеляў.

Няма сумніву, што без ведаў аб тым, як развівалася тэорыя і практыка выхавання падрастаючых пакаленняў у мінулым, немажліва навукова абгрунтаванае вырашэнне пытанняў сучаснага выхавання.

Бясспрэчнасць сувязі навуковых дысцыплінаў гісторыі і педагогікі дае неабходнасць улічваць іх узаемную важнасць для вывучэння як мінулых падзеяў (бо і тагачасных дзеячоў таксама нечаму вучылі і яны хоць часткова карысталіся атрыманымі ведамі), так і для прагназавання будучых шляхоў развіцця чалавецтва і ўдасканальвання метадаў выхавання і навучання новых пакаленняў.

Асаблівасці выхавання маюць сваю спецыфіку ў кожным геаграфічным рэгіёне і тым больш у кожным гістарычным перыядзе. Можна сцвярджаць, што выхаванцаў рыхтуюць да жыцця ў рэаліях свайго краю і часу. Таму спасылацца на каштоўнасці свайго часу як базавыя каштоўнасці чалавецтва ва ўсе часы будзе прынамсі не да месца. Для прыкладу назавем суворае выхаванне спартанцаў і мяккія метады афінянаў. Прытым, што гэтыя дзве сістэмы існавалі ў адну эпоху і ў адным кутку зямнога шара. А калі мы кажам пра патрэбы чалавецтва ў цэлым, то ў любым грамадстве быў патрэбен чалавек, які будзе карысны дадзенаму грамадству. З гэтага вынікае, што асуджаць ці ўхваляць метады і якасць выхавання ў кожным перыядзе гісторыі і ў кожнай краіне можна толькі сыходзячы з крытэраў таго часу, хоць з-за аддаленасці ад нашых дзён гэтая карціна можа быць не зусім аб'ектыўнай.

З гэтых пазіцыяў мы і будзем сыходзіць пры разглядзе выхавання ў ісламе.

Спецыфіка выхавання ў ісламе - яго духоўнасць, і адна з найгалоўнейшых мэтаў гэтага выхавання - фармаванне богабаязнага верніка. Прычым гэта зусім не знача, што добра выхаваны мусульманін - баязлівец ці фанатык.

Ён павінен не столькі ведаць Каран (хоць асобныя малітвы адтуль ён усё ж завучвае), колькі магчы прыняць патрэбнае рашэнне ў жыццёвых справах.

Гэта абумоўлена спецыфікай рэлігіі, якую яе адэпты лічаць ладам жыцця.

2. Перад тым, як ніжэй мы паспрабуем паглыбіцца ў свет ісламскага выхавання, разгледзім некаторыя перадумовы стварэння новай сістэмы выхавання.

Сярод іх найперш вылучаецца недахоп увагі да выхавання ў часы невуцтва (да сцвярджэння ісламу), а ў нязнатных грамадскіх групах - яе поўная адсут-насць. Адносіны паміж жанчынамі і мужчынамі гэтых слаёў можна ахарак-тарызаваць няйначай як амаральнасць, бессаромнасць і распусту. Шырокі распаўсюд атрымала такая ненатуральная з'ява, як ад'юльтэр (пазашлюбныя адносіны), а устрымліваліся ад гэтага толькі тыя, каму займацца такімі рэчамі не дазваляла пачуццё ўласнага гонару. Што да міжасобасных адносінаў, то часам ад жадання жанчыны залежала, ці будуць плямёны жыць у міры, ці стануць ваяваць адно з адным, і дзеля абароны яе гонару лёгка магла быць праліта кроў. Разам з тым мужчына, бясспрэчна, лічыўся галавой сям'і, і ягонае слова было рашаючым. Увогуле ж, у грамадстве не было стабільных і агульнапрынятых законаў, правілаў паводзінаў і аўтарытэтных сацыяльных інстытутаў, што павінны былі кантраляваць выкананне гэтых нормаў. Прычына такой анархіі крыецца перш за ўсё ў тым рэлігійным вакууме, у якім апынуліся арабы на пачатку Сярэднявечча. На поўначы Аравійскага паўвострава сферы ўплыву падзялялі хрысціяне-нестарыянцы, юдэі (іудзеі) і сабеі (сабеяне, па адной версіі, пакланяліся зоркам, па іншай, з'яўляліся паслядоўнікамі Іаана-Хрысціцеля). На ўсходзе, у раёне Персідскага заліву, і на поўдні, ў Йемене панаваў сасанідскі зороастрызм (вогнепаклонства), перамежаваны хрысціянствам монафізіцкага толку, (прынесеным з Аксуму - цяпер Эфіёпіі). Цэнтральная ж і заходняя часткі паўвострава былі падуладныя паганскім вераванням, і хто толькі хацеў, мог сам сабе зрабіць якога-небудзь бажка. Як згадваюць гісторыкі, у Меццы (якая і тады была рэлігій-ным цэнтрам), у Каабе (галоўным свяцілішчы) месцілася 365 стодаў (ідалаў), прысвечаным разнастайным стыхіям і боствам. І гэта дапаўнялі шматлікія секты тыпу маніхеяў. Менавіта ў прыхільнасці да неарганізаванага паганства (маем на ўвазе менавіта шматбожніцтва) крыецца прычына адсутнасці стабільнага ладу жыцця і нормаў выхавання тагачаснага грамадства ў арабаў.

Мелі прысутнасць і некаторыя каштоўнасці. Сярод вартасцяў, якімі павінны былі вылучацца даісламскія арабы, былі мужнасць, уменне складаць вершы (толькі вершаваных стопаў у арабскай паэзіі было 27, а паэт уважаўся за духовага лідэра і гонар свайго роду), багацце (вымяралася колькасцю вярблюдаў або грошай у эквіваленце) і пладавітасць (колькасць жонкаў тады была неабмежаванай), прычым поўнавартаснымі нашчадкамі лічылі толькі сыноў.

Выхаванне палягала ў перайманні традыцый і выдумванні новых звычаяў, і займаліся ім з немаўлятамі - жанчыны-карміцелькі, з падлеткамі - дарослыя мужчыны, а надалей - лічылася, што чалавек ужо дарослы і можа сам вызначыцца са сваімі паводзінамі, а паэзія, мантыка (варажба), паданні могуць толькі падказаць рашэнне, прытрымлівацца іх было правілам этыкету, хоць “дзікія плямёны” бедуінаў часамі маглі рабіць па-свойму. Аднак гэта было выхаванне хлопчыкаў - усялякае выхаванне, ды нават часцей і жыццё, дзяўчынкам не пакідалася. Ганаровым здзяйсненнем лічылі выкраданне дзяўчыны ў ворагаў, бо лічылася, што “іх сіла і гонар пераходзілі да племені выкрадаль-ніка”.

Такім чынам, бачым, што неабходнасць нармалізаваць грамадскія адносіны абумоўлівала будучыя перамены ў выхаваўчым працэсе.

І неўзабаве яны надышлі.

Звяртаючыся з заклікам да ўсяго чалавецтва, прарок ісламу Мухаммад дакладна сфармуляваў галоўную мэту і разам з тым указаў просты метад ажыццяўлення сваёй місіі ў гэтым свеце: “Я пасланы толькі для таго, каб удасканаліць высакароднасць маральнасці” (дакладны хадзіс).

Адэпты новай рэлігіі выхоўваліся праз акты пакланення, належныя да яе: прызнанне адзінабожжа (шахада), выкананне абавязковай малітвы (салят ці намаз), трыманне посту (саум) ў месяц Рамадан, выплочванне адсоткаў з даходаў (закят) на карысць немаёмных, пілігрымства ў Мекку (хадж).

Выхаваўчы аспект ісламу бачны ў самай сутнасці гэтых дзеянняў, паколькі абавязацельствы, што ўскладаюцца ісламам на кожнага, хто далучае сябе да гэтай канфесіі, - гэта дзеянні, што рэгулярна паўтараюцца чалавекам для выпрацоўкі ў сабе звычкі жыць з добрымі норавамі. А таксама дзеля таго, каб вернік заўжды цвёрда прытрымліваўся іх незалежна ад зменаў ва ўмовах жыцця. Прыкладам, пяціразовая малітва прызначана для ўтрымання чалавека ад неналежных дзеянняў і ўчынкаў. Паводле Карана: “… І выстойвай малітву; бо малітва утрымлівае ад мярзотнасці і непахвальнага” (29:45). Таму ўстрыманне ад дрэнных учынкаў, у тым ліку ачышчэнне ад злых размоваў і непахвальных учынкаў, - гэта вынікі малітвы. Абавязковае ахвяраванне (закят) не ёсць звычайным падаткам. Яго мэтай з'яўляецца распаўсюд міласэрнасці і спачування, а таксама ўмацаванне сяброўскіх сувязяў і адносінаў таварыскасці паміж рознымі пластамі грамадства. Што да посту, то слова “саум”(ці “сыям”) азначае ўстрыманне, і гэты панятак азначае не толькі часовае адмаўленне ад ежы, але але і крок да пастаяннага ўстрымання душы ад забароненых жарсцяў і ганебных учынкаў. У сувязі з гэтым прыводзім выказван-не Мухаммада: “Сыям не ад вады і пітва, сыям толькі ад пустаслоўя і брыдкаслоўя, і калі хтосьці цябе аблаяў ці быў няветлівы з табой, то скажы: “Папраўдзе, я трымаю пост”. Нават формула прызнання адзінабожжа, якая гучыць наступным чынам: “Я сведчу, што няма (іншага) боства, акрамя Аллага, а Мухаммад - яго раб і пасланнік”, умацоўвае сам настрой верніка, а пры роздуме можа і рэальна ўстрымаць ад недазволенага. Бо ў ёй схаваны сэнс веры - той, хто верыць у аднаго Бога, павінен апраўдваць сваю веру станоўчымі дзеяннямі, па яго паводзінах акаляючыя будуць вызначаць, якая гэта рэлігія, што яна дае для яе адэпта.

Таксама, паводле прарока, не трэба захапляцца рытуалістыкай ва ўрон унутранай духоўнасці, не падмяняць акты веры знешнім выкананнем. Гэта значыць, што выконваць патрабаванні веры трэба не з-за матыву, што падумаюць ці скажуць іншыя, а таму, што гэта павінна быць патрэбай душы.

У час да Хіджры ісламскае выхаванне ў асноўным датычылася дарослых, дзеці пераймалі паводзіны бацькоў.

«Ніякі дар… бацькоўскі з усіх дароў дзіцяці свайму не лепш, чым добрае і вольнае ад забабонаў (рус. - предрассудков) выхаванне», - адзначаў прарок Мухаммад.

Зазаначым, што выхаванне было толькі павучальным і наглядным, але яно мела эфект, паколькі методыка была даволі арыгінальнай і простай.

Адзначалася, што пэўныя дзеянні ёсць богаўгоднымі і справядлівымі, падаваўся прыклад правільнага пакланення і узор паводзінаў, а паколькі носьбіт новых ведаў (прарок) меў значны грамадскі аўтарытэт і карыстаўся вялікім даверам, то новыя звычаі, больш справядлівыя, рацыянальныя і простыя даволі лёгка прыжываліся сярод найбольш інтэлектуальных і проста больш сумленных курайшытаў.

Агрэсіўнасць з боку паганцаў (язычнікаў) вымусіла мусульманаў ратавацца ўцёкамі: першая хваля ўцекачоў папрасіла прытулку ў Аксуме, другая - у Ясрыбе (пачатак летазлічэння па Хіджры). Гэтыя падзеі пашырылі ўплыў ісламскай думкі.

Адзначым, апошняя падзея лічыцца пераломнай і асабліва знакавай у гісторыі ісламу. Упершыню ідэі гэтага веравызнання сталі набыткам шырокіх колаў грамадства, сталі ў аснове першай у свеце канстытуцыі (у Ясрыбе), вызначылі зносіны з прадстаўнікамі іншых канфесій. Гэтыя факты дэманструюць з'яўленне пэўных пераменаў у каштоўнасных арыенцірах тагачаснага арабскага грамадства, што не магло не адбіцца на выхаваўчых поглядах мусульманаў.

Нормы паводзінаў з гэтага часу дапусцілі фізічны і нават узброены супраціў варожа настроеным паганцам. Былі зроблены першыя крокі да стварэння сістэмы выхавання. Бацькоў заахвочвалі ратаваннем душы за добрае выхаванне сваіх дзяцей, дзеці імкнуліся апраўдаць давер бацькоў. Пры гэтым праблема непаразумення пакаленняў была недарэчнай, паколькі справа ду-шэўнага выратавання датычылася кожнага, паслухмянасць дзяцей была іх абавязкам перад бацькамі, а выкананне нормаў рэлігіі было абавязковым для ўсіх.

Прарок ісламу перадаў не толькі рэлігію (веравызнанне), ён стварыў новую мадэль паводзінаў (“іслам” - адданасць), можна сказаць, заклаў аснову буду-чага грамадства (грамада вернікаў - умма), пакінуў асабісты прыклад ідэальнага верніка (“мумін” - веруючы, прававерны). Асэнсуючы ролю ісламу ў гэтых аспектах выхавання цяжка не згадзіцца з думкай аб тым, што іслам - гэта лад жыцця.

Як ужо адзначалася, выхаваўчыя ўздзеянні ў той час былі скіраваны пераважна на дарослых, і мелі выгляд то звычайнай неўхвалы, то наадварот, падтрымкі, дазволу альбо простай забароны канкрэтных дзеянняў. Сыходзячы з свайго грамадскага статусу і аўта-рытэту прарок ісламу мог даць як станоўчую, так і адмоўную характарыстыку якому-небудзь індывіду, і грамада вернікаў рабіла вывады, як трэба і як не можна рабіць. Інакш кажучы, засвойвала нормы і правілы паводзінаў.

Цікавы прыклад змагання з традыцыйным вінапіццем сярод неафітаў ісламу.

Расставацца з гэтай звычкай муслімы (неафіты) ніяк не жадалі. З боку Мухамада было выстаўлена адзінае патрабаванне - цвярозасць падчас малітвы. Зразумела, ужыўшы нават невялікую колькасць алкаголю перад малітвай, захаваць цвярозы стан нязменным было немагчыма. Таму віно хоць і пілося, але невялікімі дозамі (па інерцыі), і дзякуючы пазнейшаму павелічэнню колькасці штодзённых малітваў (з 2-х да 5-ці) з часам п'янства знікла зусім. Пазней ўжыванне любых адурманьваючых рэчываў было забаронена раз і назаўжды.

Такім чынам, агульнае назапашванне ведаў па выхаванні адбылося ў самыя першыя часы існавання рэлігіі ісламу. Базай гэтых ведаў дагэтуль лічыцца Каран, а таксама Святое Паданне іслама - Сунна (у суннітаў). Прававы грунт паводзінаў мусульманаў распрацаваны вучонымі-улемамі і правазнаўцамі-факіхамі ў выглядзе шарыяту. Сам шарыят ёсць сукупнасцю нормаў і ўстанаўленняў, рупліва распрацаваным кодэксам паводзінаў, канонам, што ўтымлівае маральныя законы сямейнага і грамадскага жыцця, розныя дазволы, прадпісанні і забароны, закліканыя ўрэгуляваць адносіны верніка да Бога, да грамадства (а часам і да чалавецтва) ў цэлым і да чалавека (да самога сябе таксама) ў прыватнасці.

Сама выхаваўчая практыка спараджала такія прынцыпы выхавання, як свядомасць і актыўнасць, трываласць, паслядоўнасць, нагляднасць.

Разгледзім гуманістычны кірунак тагачаснага выхавання. Вядома, уяўленне пра гуманізм у той час рознілася з цяперашнім - прыкладам, не было выкаранена рабства, але яно ўжо асуджалася грамадствам. Рабу і палоннаму даравалі волю, калі ён мог навучыць грамаце дзяцей мусульманаў. Становішча жанчыны было больш сацыяльна абароненым, чым у даісламскі час. Колькасць жонак абмяжоўвалася да чатырох, прытым жаніцьба магла адбыцца толькі са згоды абодвух яе ўдзельнікаў, пры ўмове выплаты вясельнага дарунка (па ўзгадненні з нявестай), а таксама пры абавязковай наяўнасці сведкаў і з дазволу бацькоў. Што да наступных жонак, то іх муж мог браць толькі з дазволу папярэдніх жонак. Таму, улічваючы дастатковую складанасць працэсу, сам факт палігаміі існаваў для большасці насельніцтва намінальна. У сувязі з гэтымі фактамі нельга не прызнаць, што адносіны да сацыяльна неабароненых групаў мяняліся і станоўча ўплывалі на выхаваў-чую практыку.

Увогуле ж ісламскае выхаванне грунтавалася на прынцыпах веры і добрых справаў і кантралявалася шарыятам 9зводам законаў на базе Кур'ана і сунны) і уласна суннай (жыццёвым прыкладам Мухамада). Прытрымліваючыся сунны кожны мусульманін мог наблізіцца да маральнага і духоўнага ідэалу. Адной з важнейшых мэтаў прарочай дзейнасці Мухамада было дасягненне высокіх маральных якасцяў кожным веруючым праз перайманне персанальнага прыкладу прарока. Прадпісанні шарыяту якасна змянілі былое становішча ў поглядах на адукаванасць, і асабліва выхаванасць. Гонар сям'і і роду займалі пачэснае месца сярод іншых этычных і выхаваўчых каштоўнасцяў, першым сярод якіх адзначалася богабаязнасць.

Мараль ісламу выхоўвала агіду да распусты, да ўсяго забароненага. Цярпенне ў цяжкасцях, захаванне нормаў справядлівасці, сумленнасць, цвярозыя адносіны да жыцця, абачлівасць і эканомнасць - вось пералік тых маральных якасцяў, што карысталіся пава-гаю і да ісламу.

Такое становішча часткова скарэктавала і аптымізавала ісламскае выхаванне, мэтай якога было прывіць комплекс маральных якасцяў, носьбіт якіх адносіцца да свету так, як бы ён жыў у ім вечна, а адносіны да Бога павінны былі быць такімі, што чалавек павінен быць гатовы стаць прад Ім кожную хвілю.

Суаднесенасць цела і духа мае быць адным з важных маральных правілаў. Таму мусульмане пачалі сур'ёзна і з увагай адносіцца да фізічнай падрыхтоўкі будучых пераемнікаў. Паводле падання, другі праведны халіф, Умар ібн Хаттаб (634-644), часта заклікаў мусульманаў навучаць сваіх дзяцей плаваць, ездзіць конна, страляць з лука. Яго паслядоўнікаў таксама цікавілі падобныя ж пытанні. Такая ўвага да вывучэння вайсковай справы спарадзіла неабходнасць свецкага, жывога і цікавага выхаваўчага працэса. Прытым паходжанне крыніцаў гэтага выхавання магло быць і персідскім, і старагрэцкім, і візантыйскім, і індыйскім. Мусульмане даволі паспяхова карысталіся станоўчым культурным вопытам папярэднікаў.

Увогуле, першапачатковыя педагагічныя веды мелі вельмі моцны грунт веры. Паводле запаветаў ісламу найважнейшымі абавязкамі бацькоў з'яўляюцца нараджэнне і належнае выхаванне фізічна і маральна здаровых карысных і паважаных удзельнікаў грамадства і прадстаўнікоў чалавецтва.

Таму бацькі павінны сачыць, каб іх дзеці падрасталі сумленнымі, мужнымі, моцнымі духам, загартаванымі фізічна і маральна. Прарок Мухамад сказаў:

“Добра даглядайце дзяцей, дайце ім найлепшае выхаванне, бо бацькі заўжды ў адказе перад Богам і грамадствам за выхаванне дзяцей”. Аб абавязках дзяцей сказана ў Каране: “Маліцеся толькі да Бога, але павагу выказвайце да бацькоў. Зрабіце для іх усё, што ў вашых сілах, будзьце з імі ветлівыя і ўважлівыя, нічым не псуйце іх настрою, не судзіце іх, не ўзвышайце на іх голас. Заўжды кажыце ім прыемныя і добрыя словы, маліцеся за іх, прасіце Стваральніка, каб Ён распрасцёр над імі Свае міласэрныя крылы, слухайце іх… Калі вы будзеце чыніць добрае бацькам, то Ўсявышні прабачыць вам усе вашыя грахі…”. Пра адносіны з родзічамі прарок ісламу сказаў наступнае: “Правы старэйшых брата ці сястры над малодшымі прыроўніваюцца да правоў бацькі”; “Тым, у каго няма бацькі, дзядзька павінен замяніць яго, а ў каго няма маці - цётка”. Правы суседзяў у ісламе стаяць адразу пасля правоў родных. “У суседзяў ёсць вялізныя абавязкі аднаго прад адным. Калі твой сусед галодны, а ты - сыты, то цябе нельга лічыць поўнасцю веруючым”; “Той хто верыць у Бога і ў замагільнае жыццё, павінен дапамагчы свайму суседу”; “Пачуўшы паклёп суседзяў і на суседзяў спачатку ўпэўніся, а потым вырашай”; “Той не верыць (у Бога), ад зла якога неспакойны яго сусед”.

Яшчэ адна вялікая загана, ад якой церпіць мараль - двулічнасць, яна датычная да тых вернікаў, што падменьваюць сапраўдную веру рытуалістыкай, і тых, чые учынкі ідуць не поруч са словамі. Намінальнае выкананне запаветаў веры не можа замяніць цвёрдую ўпэўненасць і высакародныя імкненні.

3. Рэлігійнае становішча часоў Халіфата ўяўляла сабой стракатае спалучэнне розных плыняў і сектаў, што вытлумачалася пэўнай атмасферай талерантнасці, што панавала тады. Іслам таксама не абмінуў лёс расколу, першапачаткова палітычнага (суніты і шыіты), а пасля і ідэалагічнага (харыджыты, карматы, ісмаіліты, асасіны і інш.). Што да праблемы падзелу сунізму на мазхабы (багаслоўскія школы), то яна чыста ўяўная, паколькі самі іх заснавальнікі (Малік, аш-Шафіі, Абу Ханіфа, Ібн Хамбал) не прэтэндавалі на тое, што называецца словам “апошняя інстанцыя”. Паводле іх словаў, яны прапанавалі знайсці і выкрасліць з іх аўтарытэтных працаў тое, што будзе супярэчыць Кур'ану і Сунне.

У перыяд ранняга Сярэднявечча склалася сістэма мусульманскай адукацыі. З VIII - IX стст. шырока распаўсюдзіліся мектэбы (ніжэйшая школа), што садзейнічала навучанню грамаце сярод насельніцтва. У пачатковай школе ішоў працэс навучання па пэўнай праграме, у якую уключалася і выкладанне асноваў шарыята і нормаў этыкі. На гэтым этапе вучні вучыліся чытаць, пісаць, асвойвалі пачаткі арыфметыкі, вывучалі жыццяпіс прарокаў і правед-нікаў. Вядома, што халіф Умар ібн Хатаб рэкамендаваў выкладаць у школах паэтыку і іншыя літаратурныя накрункі. Паводле іншых звесткаў, у школах была ўведзена забарона на вывучэнне кнігаў, напісаных хрысціянскімі аўтарамі. Акрамя таго, з маральных меркаванняў забаранялася вывучэнне пустых вершаў непавучальнага зместу.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать