Іслам і выхавання
p align="left">Адначасова ўзнікаюць сярэднія ісламскія навучальныя ўстановы - медрэсэ. Яны рыхтавалі імамаў, чынавенства, настаўнікаў. У медрэсэ вывучалі рэлігію, правазнаўства, філасофію (“фалсафа”), матэматыку, астраномію, арабскую і персідскую літаратуры, медыцыну (!) і некаторыя прыкладныя навукі. Такім чынам, ідэя аб рознабаковым развіцці асобы атрымала жыццё ўдалечыні ад Еўропы, і за шмат вякоў да дзеячаў Адраджэння.

Час ад часу мухтасіб (чыноўнік, што сочыць за выкананнем прадпісанняў шарыята) правяраў, каб навучэнцы не карысталіся кнігамі амаральнага зместу. Гэта значыць, што выхаванне і адукацыя знаходзіліся пад наглядам дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што школьная праграма была ў асноўным разлічана на навучанне і выхаванне юнакоў (вучоба дзяўчат часам нават проста забараня-лася), у гісторыі іслама, нават у часы жорсткіх адносінаў да выканання падрабаванняў сунны, ёсць нямала выпадкаў, што сведчаць пра ўвагу мусульманаў да арганізацыі навучання дзяўчат ці хаця б аб адсутнасці veto (забароны) на жаночую адукацыю.

Стаць адукаванымі ў ісламскіх краінах у пэўныя прамежкі часу магла практычна кожная жанчына, нават з фізічнымі недахопамі і калецтвамі. У 1227 годзе ў Александрыі была вядома жанчына з Ірана па імені Бінт (дачка) Хадай-Вердзі, якая не мела абедзвюх рук. Тым не менш, яна прыклала шмат намаганняў для спазнання навук. Яна навучылася хораша пісаць, трымаючы палачку для пісьма пальцамі ног.Такім чынам, мы можам казаць, што дзякуючы ісламскай сістэме адукацыі жанчынам была прадстаўлена мажлівасць нароўні з мужчынамі дасягаць поспеху ў галіне навукі і пазнання.

У маралі і ў палітыцы рэальна дзейнічаючым фактарам было выхаванне, заснаванае на Кур'ане і сунне. Тэаратычныя дыспуты мелі ўплыў толькі ў абмежаваных колах датычных да дыскусіі тэарэтыкаў. На становішча дзяржаўнага ладу і працэс падрыхтоўкі і выхавання вучоных яны не ўплывалі.

Жорсткасць такіх правіцеляў, як абасідскі халіф аль-Мутазед (870-892), індыйскі ўладар Кутб Шах (1512-1543) і Тамерлан (1369-1404), і іх учынкі не мелі нічога агульнага з ісламскім выхаваннем і асуджаліся грамадствам.

Носьбітамі ісламскага выхавання і ісламскае этыкі былі такія правіцелі, як Умар ібн Абу ал-Азіз (717-720) і Салах ад-Дзін Аюбі (1138-1193), вядомы еўрапейцам як Саладзін, што строга выконвалі патрабаванні шарыята. У часы крыжовых паходаў, калі мноства еўрапейскіх феадалаў апынуліся на мусульманскім Усходзе, аўтары хронікаў адзначылі, што Саладзін па высакароднасці пераўзышоў іх усіх. Цягам гэтых крывавых, зацятых войнаў крыжаносцы сваімі ўчынкамі пацвердзілі, што па ўзроўню мужнасці, адданасці дадзенаму слову, спагадзе да абяздоленых яны адстаюць ад мусульманаў. Нават у гандлі, купецкай справе мусульманін па надзейнасці, вернасці дадзенаму слову ў цэлым стаяў вышэй за еўрапейскага купца. Маральныя ідэалы рыцараў у Еўропе шмат у чым фарміраваліся ў выніку кантактаў з мусульманамі. Бертэлемі Сен-Гілер без перабольш-вання сцвярджае, што тое, што ў еўрапейцаў новай эпохі лічыцца хрысціянскай мараллю, ёсць нічым іншым, як удасканалены этыкет, запазычаны ў мусульманаў. У час крыжовых войнаў мусульманская мараль выклікала захапленне ў іх ворагаў.

Нават з улікам таго, што арабы дапяклі хрысціянам ў VII-VIII стагоддзях, не паддаюцца вытлумачэнню жорсткасць і бяздушша ваяроў крыжа, што цягам 200 год бясчынна захоплівалі і грабілі Святую зямлю. Хоць, калі ў абодвух выпадках і мелі месца захопніц-кія мэты, то гісторыкі ўсё ж часцей адзначаюць спецыфіку культураў Андалузіі, Турцыі, Паўночнай Афрыкі, што ўзбагацілі сусветную культуру сваім важным унёскам,чым нейкую выключнасць культуры крыжакаў у Леванце (акрамя, бадай што, складання ідэальнага феадальнага заканадаўства - Ерусалімскіх асізаў).

Па звестках мусульманскага аўтара, “харобрыя воі Святога крыжа па жорсткасці і крыважэрнасці мала чым розніліся з драпежнымі звярамі”.

Паводле Фулькерыя Шартрскага (“Ерусалімская гісторыя”), пры ўзяцці храма Саламона “... было зарэзана (курсіў мой - Р.Д) амаль дзесяць тысячаў чалавек… Не пашкадавалі ні жанчын, ні немаўлятаў”.

Якія ж плыні вызначалі выхаваўчы працэс ў ісламскім грамадстве?

Іх мноства, бо ў кожнай мусульманскай краіне пасля распаду Ісламскага халіфата пры Аббасідах, дамінавалі свае ідэалагічныя вучэнні, але аснова была адна - іслам, рэлігія і лад жыцця (выключэннем будуць дэструктыўныя хімераідальныя (па Л. Гумілёву) антысістэмы тыпу дзяржавы карматаў).

У VIII ст. халіф Мамун (813-833) абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй вучэнне мусульманскіх філосафаў-рацыяналістаў - мутазілітаў (“аддзяліўшыхся”).

Яны лічылі галоўнай якасцю Бога справядлівасць, якая мае дае свабоду чалавечай волі і здольнасць Аллага здзяйсняць толькі самае лепшае. Для нас найбольш цікавы педагагічны складальнік іх ідэяў. Яны выступалі за распаўсюд ведаў, аддзеленых ад рэлігіі, і апелявалі да розуму, як да адзінай крыніцы ведаў. У адным з мутазіліцкіх трактатаў адмаўлялася наяўнасць прыроджаных ідэй у дзіцяці, падкрэслівалася ў сувязі з гэтым значнасць правільнага выхавання і адукацыі. Аўтар пісаў, што “розум дзіцяці падобны да чыстага аркуша паперы. але як толькі на ім нешта напісана, то гэта цяжка сцерці”. У трактаце “Аб працоўнай дзейнасці” адзначалася: “Ведай, што дзейнасць, уласцівая чалавечаму роду, бывае двух відаў: пазнавальная і працоўная... Ведай, што не бывае ведаў без навучання і засвойвання навукі”.

Адносіны настаўніка і вучня ў пэўнай ступені вызначаны ў наступным выразе з таго ж трактата: “Ведай, што твой настаўнік - стваральнік тваёй душы ў той жа ступені, як твой бацька - стваральнік твайго цела”.

Але нават даводзячы, што веды да веры не маюць аніякіх адносінаў, яны не забываліся пра агромністую этычную базу, закладзеную ў аснове іслама (а гэта таксама веды, хоць і этычныя).

У ІХ ст. засноўваецца вучэнне з неперакладальнай назвай суфізм. Справа ў тым, што нараджаўся суфізм у час змяшання культураў і моваў, і па адных версіях корань “су” мае сувязь з цюркскім словам падобнага гучання “вада” (што можа быць звязана з ачышчэннем), альбо грэчаскім словам “сафія”(мудрасць), па іншых - з арабскім словам “суф” (“грубая поўсць”). З гэтага матэрыялу вырабляецца адзежа, бурнус, які як дыплом уручаецца выпускнікам суфісцкіх школ. Іншыя прытрымліваюцца ідэі аб падабенстве старагрэцкага “сафія”(мудрасць) або “сафістыка” (мудрагелістасць) з назвай новага вучэння. Да ХІІ ст. ён знаходзіўся ў канфрантацыі з сунізмам, асноўнай плынню ў ісламе. Суфіі напачатку не выконвалі абавязковых малітваў, карысталіся радзеннямі, што даводзілі іх да стану экстаза і, на іх думку, дапамагалі “дакранацца” да Бога. Суфіі заўжды ўнутрана засяроджаны, яны лічаць, што атрымліваюць эманацыю, сыходзячую ад Госпада. На думку суфіяў, галоўная мэта чалавека - разуменне, пазнанне Аллага, а не фізічныя захапленні. Базавы панятак суфізму - тарыкат (арабск. “шлях”), рэлігійнае вучэнне, свайго роду духоўна-містычны ордэн, годны шлях. Для дасягнення найвышэйшай годнасці вучань - мюрыд павінен прайсці спецыяльнае навучэнне шарыяту пад кіраўніцтвам шэйха (“старца”).

Тэорыя і практыка суфізма адлюстраваны ў наступным:

§ пастаянны роздум над Кур'анам, прытрымліванне Кур'ана і сунны;

§ выкананне 5-ці абавязковых і ўсіх дадатковых малітваў;

§ радзенні - абрад з песнапеннямі і кружэннем;

§ выстойванне пасту;

§ адмова ад матэрыяльнага боку жыцця і зацікаўленасці ў ёй.

§ культ беднасці;

§ эсхаталагічны настрой (неадступнае чаканне Суднага дню);

§ непахіснасць пры цярпенні нястачаў, нягод;

§ увага да перажыванняў;

§ тонкае ўспрыманне рэлігійных матываў;

§ бязмежная любоў да Бога, імкненне зразумець Яго.

Як бачна з прыведзенага спісу, выхаваўча-адукацыйны складнік мае вельмі вялікае значэнне для падрыхтоўкі суфія.

Выхаванне суфія цягнецца доўгія гады. Суфізм звязаны з паняткамі містыцызму і рыцарства. Містыцызм у ісламе - гэта высокая маральнасць веруючых, адданасць, паслядоўнае следаванне прыкладу прарока ва ўсіх жыццёвых справах, удасканальванне ўласных паводзінаў і выканання абавязкаў, устаноўленых ісламам. Вядомы ў ХІVст. шэйх Зайнуддзін-Абубекр Тайбадскі ўручыў Тамерлану пярсцёнак з надпісам “Калі будзеш справядлівы, то ва ўсім зазнаеш поспех”.

Што ж да характару сувязі з рыцарскімі нормамі, то для суфіяў яны сканцэнтраваны ў бескарыслівым служэнні іншым без усведамлення значнасці гэтага служэння. Другая важная рыса суфія-рыцара - павага да іншых рэлігіяў, яны не ўхвалялі нецярпімасці (інталерантнасці) і фанатызму ў гэтым пытанні.

Сярод суфістаў Сярэднявечча адзначым выдатнага ўзбецкага пісьменніка Алішара Наваі. Яго погляды маюць падабенства з сярэднявечным гуманізмам еўрапейскага Адраджэння, але пераважна гэта ўсё ж прадстаўнік ісламскіх колаў. У сваім філасофска-дыдактычным трактаце “Улюбёны сэрцаў”, напісаным у 1500 г. Наваі абагульняе свой жыццёвы вопыт, уражанні, выкладае свой сацыяльна-палітычны і маральна-этычны светапогляд. Дадзена ацэнка розным сацыяльным пластам тагачаснага грамадства, іх паводзінам і ўчынкам.Так, прыкладам, характарызуюцца вышэйшыя кіраўнікі дзяржавы пасля шахаў - канцлеры:

Хто п'яніца, распуснік ці махляр,

Ён край задарма збудзе, як гандляр.

Калі ў ім грубасць і ўпартасць напалам,

Халат ягоны разумнейшы, чым ён сам.

(Пераклад Радкевіча Д.М.)

Гэта месневі (чатырохверша) можа датычыцца кожнага грамадзяніна.

Асаблівае месца займаюць выкладчыкі і школьныя настаўнікі (такі падзел у аўтара): “Выкладчык ад нядобрага павінен ў баку трамацца, ад брудных справаў ухіляцца”. Глава “Аб школьных настаўніках” даводзіць, што “выхаванне нават аднаго дзіцяці магутнага мужа ператоміць; настаўнік вучыць і выхоўвае дзяцей, і тым вялікую работу робіць”. Аўтар іранізуе з гэтай нагоды: “Гэтая цяжкая праца робіць іх тупымі - такое мучэнне кожнага з розуму з вядзе”.

Знайшла ў працы месца і характэрная суфізму ідэя бескарыслівага служэння: “Калі чалавек сапраўдны, ён сябе чалавекам не кліча, самую цяжкую працу нават працай не паліча”. Пра падарожнага мніха - дэрвіша, сказана з павагай. “Дэрвіш - той, хто прывык з усім мірыцца, і нават калі цяжка на душы, быць добрым і не сварыцца. Каб ачысціцца ад бруду жарсцяў, ён мусіць жыць у нястачы, змардоўваць сваё цела, ісці шляхам устры-мання і дасягнуць гэтым шляхам палаца дасканаласці. Яны выхаваныя і вялікадушныя, сябру і ворагу жадаюць дабра”.

Каштоўнасць гэтай працы і ў тым, што ў ёй прыводзяцца “карысныя выслоўі і прымаўкі”, фактычна афрызмы. Яны асвятляюць маральна-этычныя пытанні: “…Той, хто не дзейнічае згодна сваім словам, для ўсіх толькі бескарысны пустабрэх”; “Прага (сквапнасць) - гэта пажар, што паліць дом сумлення, бура, што раскідвае гумно гонару, тушыць светач мудрасці”; “Цярпенне - гэта адмова ад жыццёвых выгодаў і цялесных асалодаў”; “Самаўпэўнены - неразумны”; “Сціплыя людзі не любяць шмат гаварыць, яны больш любяць слухаць” (гэта сцвярджэнне перагукваецца з выразам легендарнага Хаджы Наср-ад-Дзіна: “Паколькі ў чалавека толькі адзін рот і два вухі, належыць яму слухаць у два разы больш, чым гаварыць”); “Высакароднасць і мужнасць - бацькі, а вернасць і сумленне - іх дзеці-блізняты; колькі бляску і велічы ў бацькоў, столькі хараства і ззяння ў дзяцей”; “Не шкадуй траціць на сябе тое, што зарабіў сваім потам, не пакідай яго, каб яно дасталася тваім ворагам ці сябрам потым”, “Той, хто распытвае аб тым, чаго не ведае, выяўляе сваю вучонасць, той, хто саромеецца распытваць, паказвае сваю дурноту”, “Не выхоўваць здольнага - несправядліва, выхоўваць няздатнага - марная праца. Першага не загубі, пакінуўшы без выхавання, на другога не марнуй сілы, каб яго выхаваць”.

Як думаецца, шмат з чым можна згадзіцца нават немусульманіну. А ідэі суфізму, прынамсі, іх практычны бок у выглядзе талерантнасці, сціпласці, вытрымкі, адданасці і раней, і цяпер захаваўся сярод усіх разумных і выхаваных людзей.

Ісламскае выхаванне атрымала новае пацверджанне і было ўзбагачана пэўным уплывам суфізму. З пазіцый сучаснай тэорыі і практыкі выхавання пры пэўных перадумовах, можно казаць пра каштоўнасць вучэння аскетаў, хоць і простая прыстойнасць звычайнага верніка не менш каштоўная.

4. Увогуле, сучаснае ісламскае выхаванне грунтуецца на традыцыях, характэрных для кожнай мясцовасці, а таксама на аўтарытэтных дакладных пісьмовых крыніцах, годных даверу. Да іх адносяць Каран (Кур'ан), сунну (рэлігійную практыку парарока Мухамада), хадзісы (толькі дакладныя, г. зн. паданні, што перадалі не перадузятыя, шчырыя мусульмане), высновы факіхаў (ісламскіх правазнаўцаў). Хоць гістарычна склалася так, што побытавая практыка мусульманаў у розных народаў свая, адрозная ад іншых (прыкладам, захаванне кроўнае помсты (жыхары Каўказу), дамінаванне мужчын ў розных сферах жыцця (краіны Афрыкі, арабскі свет) ды інш.), але базавыя каштоўнасці ў іх адны.

Менавіта іслам стаў першай рэлігіяй - гарантам правоў чалавека. Кожны вернік (нават немусульманін) гарантавана мае наступныя правы:

1. Права на жыццё;

2. Права на свабоду;

3. Права на роўнасць;

4. Права на свабоду выказвання;

5. Права на палітычную свабоду і незалежнасць;

6. Права на свабоду перамяшчэння;

7. Права на палітычны прытулак;

8. Права на правасуддзе;

9. Права на роўнасць кожнага перад законам;

10. Права на працу, што забяспечвае годнае жыццё;

11. Права на сацыяльны дабрабыт;

12. Права на заключэнне шлюбу;

13. Права на абарону ўласнага гонару;

14. Права на прыватнае жыццё;

15. Права на бяспеку;

16. Права на адукацыю;

17. Права на пратэст супраць тыраніі;

18. Права на свабоду выяўлення;

19. Права на свабоду сумлення і перакананняў;

20. Права на абарону рэлігійных пачуццяў;

21. Права на годнае жыццё;

22. Права на удзел у дзяржаўных справах.

Сумленне ўважаецца за лепшага дарадцу розуму ў пытаннях, што даты-чацца прыватнага выбару, любога выпадку, што не мае дакладна вызнача-нага статусу (да іх адносяцца, напрыклад, курэнне тытуню).

“Як парушаюцца правы? Правы парушаюцца тады, калі грахі чыняцца адкрыта і ніхто не ўтрымлівае грэшнікаў ад памылак” (хадзіс, прыведзены Таргіба).

“Той з вас, хто бачыць нешта нядобрае, павінен выправіць гэта рукой сваёй; калі ў яго не хопіць на гэта сілы, ён павінен выправіць гэта словам вуснаў сваіх; але калі і на гэта ў яго не стане сілаў, то ён прынамсі мусіць асудзіць гэта сэрцам сваім” (Прарок Мухамад, хадзіс прыведзены Муслімам).

Дарэчы, менавіта гэтыя дзеянні ёсць адным з базавых складнікаў джыхаду (арабск. “імкнкненне”, “высілак”,”руплівасць”). Тэрмін “джыхад” не мае значэння “святая вайна”, прынамсі ў Каране. Тамсама прама абвяшчаецца: “Той, хто забіў аднаго чалавека, нібыта забіў ўсё чалавецтва”.

У побытавай практыцы джыхадам можа лічыцца любое не забароненае шарыятам дзеянне, здзейсненае ў імя Аллага. Прычым ваенныя дзеянні, нават самыя апраўданыя, лічацца “малым джыхадам” і не маюць высокай каштоўнасці; вялікі джыхад у ісламе - джыхад біль-нафс (арабск. “барацьба з сабой”, дакладней “змаганне са сваёй дрэннай натурай (з заганамі і недахопамі)). Гэта асабістая, персанальная барацьба, якая ўключае ў сябе любоў і пашану перадусім да Бога, ігнараванне тых, хто адмаўляе веру, супраціў тым, хто прыцясняе вернікаў, данясенне паслання Аллага да няверных, непахісна ісці прамым шляхам.

Вайсковы канфлікт - па ісламу гэта крайняя мера, яе ўжыванне абмежавана толькі выключнымі выпадкамі, такімі, як абарона грамады вернікаў ад агрэсіі альбо вызваленне прыгнечаных. У ісламе вайна вядзецца згодна з дакладна вызначанымі правіламі. Мусульманскія салдаты не маюць права нішчыць пасевы, высякаць дрэвы на варожай тэрыторыі, чыніць несправядлівасць у дачыненні да мірных жыхароў, мусульмане павінны даглядаць палонных.

“Зірніце на свае памылкі. Гэта ўстрымае вас ад пошукаў чужых памылак,” - гэты афарызм дакладна характэрызуе адносіны мусульманаў да памылкаў.

Усе мусульмане ўдзячны Богу за сваё жыццё, нягледзячы ні на якія абставіны і ні на якія цяжкасці, што страчаюцца ім на жыццёвым шляху. Вялікай перавагай верніка над атэістам ёсць у адносінах да смерці - вернік лічыць і жыццё, і смерць дабротамі, паколькі першая ёсць толькі экзаменам, іспытам, а апошняя нясе з сабою надзею на прадвечнае шчасце і пакой душы.

Мусульмане лічаць, што любы чалавек мае права на выбар, які робяць цягам усяго жыцця, на выбар паміж верай і нявер'ем, таму нельга адабраць жыццё, падоранае Богам, ані ў аднаго чалавека.

Іслам не ставіць монатэістаў і шматбожнікаў на адну ступень. У прыватнасці, прызнаецца, што праведныя людзі Пісання (хрысціяне і юдэі), што выконваюць Боскую волю, трапяць у рай (2:62). А тыя, хто ўпарціцца ў нявер'і, апынуцца ў пекле. Аднак і гэтыя няверныя, на думку мусульманаў, усё ж маюць права на жыццё (калі яны не знаходзяцца ў стане вайны з мусульманамі).

Гаворачы пра важныя асаблівасці ісламскага выхавання, нельга не адзначыць ролю сямейнага, хатняга выхавання, якое заснавана на каштоўнасцях роднасных повязяў, сямейнай еднасці. Муж не павінен крыўдзіць жонку, абавязаны шанаваць яе. Дзіця мусіць слухацца бацькоў, прычым маці для яго павінна быць вышэй за бацьку. Па-за сям'ёй існаваў інстытут сацыяльнага кантролю - людзі сталага веку глядзелі за малымі, вырашалі іх спрэчкі.

Яшчэ адзін аспект - дэклараванне прынцыпу братэрства па веры (агульнавядомы зварот “брат”, “сястра” мусульманаў адзін да аднаго - толькі знешняя праява гэтага прынцыпу).

5. Сыходзячы з вышэйпрыведзеных звесткаў, мы паспрабавалі акрэсліць іслам, як рэлігію, што ўзбагаціла выхаванне сваім уплывам, што дало сусветнай гісторыі педагогікі адзін з лепшых прыкладаў рацыянальнага і разам з тым духовага выхавання, збудаванага на ідэалістычных тэасафічных (тут: натхнёных Боскай мудрасцю, а не ідэямі тэасофаў) каштоўнасцях.

Так мусіць быць, канешне, у ідэале. Дасягненне выхаваўчых мэтаў залежыць ад узроўню выхаванасці тых, на каго ўскладзена гэтая місія. Выхаванасць кож-нага верніка - гэта норма і абавязак у ісламе. І выхоўваць павінна маральна моцнае, справядліва пабудаванае грамадства. Яно ж, у сваю чаргу, складаецца з людзей, якія мусяць несці персанальную адказнасць перад Богам і адзін перад адным. Гэта круг можна лічыць замкнёным, калі дадаць яму яшчэ адзін складнік - рэлігію і яе практычнае ўвасабленне - жыццё.

Іслам, на думку мусульманаў, увасабляе сабой ідэальны лад жыцця, што надае яму і маральную, і выхаваўчую каштоўнасць. Зразумела, што адэпт кожнай рэлігіі прытрымліваецца аналагічнай думкі, але толькі іслам так падрабязна і адназначна трактуе нормы паводзінаў, стан мыслення і адносіны да свету і ўсяго, чым ён поўніцца.

Таму кожны мусульманін павінен разумець і ўсведамляць, што ён з'яўляецца ў вачах акаляючых яго людзей узорам, годным пераймання.

Літаратура

1. Алишер Навои. «Возлюбленный сердец». - Ташкент, 1970. с. 10 - 63; 71 - 103, 149 - 155.

2. Аль-Газали М. Нравственность мусульманина. - М., Умма, 2005. с. 12 - 44 3. Зарринкуб А.Х. Исламская цивилизация. - М.: «Андалус», 2004. с. 157 -168.

4. Матвеев К.П. История ислама. М.: АСТ, 2005. с. 154 - 159, 160 - 163, 254.

5. Мехмет Соймен. Настольная книга мусульманина (правила и законы исламской религии). Анкара, 1998. с. 31, 103 - 108, 117 - 128.

6. Изречения Мухаммада. Сборник достоверных хадисов. - Мн., 2004. с. 59.

6. Сафи ар-Рахман аль-Мубаракфури. Жизнь пророка, да благословит его Аллах и да приветствует. М.: Умма, 2003. с. 48 - 50

7. Ханников А.А.. Ислам. - Мн.: Книжный Дом, 2006. с. 116 - 119; с. 169 - 173.

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать