Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
p align="left">Рада распрацоўвае праграму агульных для ўсёй школы мерапрыемстваў і арганізуе яе выкананне. Сама гэтая праграма павінна быць вынікам творчасці як мага большай колькасці людзей. Таму Рада можа абагульніць ідэі, прапанаваць класам правесці разведку цікавых і карысных справаў на мясцовасці, правесці анкетаванне “Якія цікавыя справы нам варта зрабіць у гэтым годзе?”, Што мы можам зрабіць, каб кожнаму было цікава ў школе?” і да т. п.

Пасля прыняцця праграмы дзейнасці варта звярнуцца да вучняў, настаўнікаў, бацькоў з прапановай стаць арганізатарамі той ці іншай справы.

Клопат Рады - арганізацыя разнастайнай дзейнасці па інтарэсах: развіццё сеткі гурткоў, клубаў, секцый у школе. Гурткі могуць весці не толькі настаўнікі, але і бацькі, старшакласнікі.

Рада павінна карыстацца аўтарытэтам у бацькоў. Тады яна можа весці сумесную працу з імі, дапамагаць у выхаванні дзяцей.

Рада можа вынайсці дадатковыя да бюджэтных асігнаванні матэрыяльных і фінансавых сродкаў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу, стымулявання вучняў і настаўнікаў за добрую творчую працу. Безумоўна, сродкі бацькоў можна прыцягваць толькі на добраахвотнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам. Асобная размова на Радзе - шляхі пошуку і прыцягнення спонсарскіх сродкаў.

Важная задача рады - забяспечыць выкананне школьных законаў. Праз 2-3 месяцы пасля ўвядзення новага закона шляхам апытання высвятляецца, ці пачаў ён працаваць, і калі не, то чаму. Адбываецца, у выпадку неабходнасці, карэкціроўка тэксту закона.

Адным з бакоў працы Рады з'яўляюцца распарадчыя функцыі. Так Рада можа арганізаваць працэдуру па прыёму вучняў у старэйшыя класы, даваць, рэкамендацыі дырэктару па крытэрах прыёму на працу новых супрацоўнкаў, разглядаць пытанні выключэння са школы вучняў, і нават звальнення выкладчыкаў ды іншых супрацоўнікаў на падставах, выкладзеных у Працоўным кодэксе.

Паўнамоцтвы Рады ў адпаведнасці з асаблівасцямі кожнай школы могуць быць розныя. Важна пры гэтым, каб паўнамоцтвы былі рэальнымі. У Рады павінна быць рэальная ўлада, інакш яна пераўтвараецца ў дыскусійны клуб, ці ў дадатак да адміністрацыі.

Эфектыўнасць рады як найважнейшага элемента сістэмы прававой прасторы школы ў многім забяспечваецца яе складам. У яго могуць уваходзіць абраныя усімі прадстаўнікамі школьнай абшчыны (вучнямі, пачынаючы з 5-7 класа) педагогі, супрацоўнікі, вучні. У вялікіх школах у Раду можа ўваходзіць 12-15 чалавек, абраных большасцю галасоў прамым, роўным і патаемным галасаваннем. Мэтазгодна таксама вызначыць, што вучняў павінна быць хаця б на аднаго чалавека болей, чым дарослых. Гэта паспрыяе ўпэўненасці школьнікаў: яны пабачаць, што абарона іх правоў гарантуецца некаторай колькаснай перавагай навучэнцаў. У тым выпадку, калі абіраюцца бацькі, то мае сэнс праводзіць не патаемнае галасаванне, а агульны бацькоўскі сход, паколькі вучні не могуць ведаць усіх бацькоў. Адміністрацыя (дырэктар і 1-2 намеснікі) могуць абірацца, а могуць уваходзіць у Раду па пасадзе. Гэтую норму вызначае Статут школы.

Статут можа прадугледжваць таксама ўдзел у кіраванні школай тых, хто па нейкіх прычынах пабаяўся вылучыць свае кандыдатуры, ці не набраў неабходнай колькасці галасоў. Па чарзе на працягу 1-2 месяцаў прадстаўнікі класаў, абраныя на класных сходах далучаюцца да працы Рады.

Выбарчая кампанія ў школе павінна быць мадэллю выбараў, па магчымасці максімальна набліжанай да рэаліяў сапраўднага дэмакратычнага грамадства. Яна пачынаецца са стварэння Радай школы выбарчай камісіі і прызначэння даты выбараў. Досвед большасці школ паказвае, што ва ўмовах школы дастаткова 2-3 тыдняў ад пачатку кампаніі да моманту выбараў.

Пачаткам кампаніі з'яўляецца Сход школы, на якім абмяркоўваецца справаздача Рады. Прадстаўнікі кіруючага органа даюць справаздачу па двух кірунках: як выконвалася праграма дзеянняў Рады і як кожны выканаў сваю выбарчую праграму. Дзеля таго, каб удзельнікі Сходу не проста слухалі справаздачы, а абмяркоўвалі іх, мэтазгодна перад Сходам правесці анкетаванне, вынікі якога і асноўныя праблемы, што высвеляцца ў час апытання, будуць асветлены на Сходзе.

Складаючы план правядзення агульнага Сходу, трэба мець на ўвазе асноўную яго мэту - стаць сітуацыяй, якая выхоўвае пачуццё далучанасці да жыцця школьнай супольнасці. Таму пры ўсёй важнасці справаздач, такі Сход становіцца повадам для абмеркавання жыцця ўсёй школы, стану дэмакратыі, забеспячэння правоў і свабод школьнікаў і настаўнікаў. Трэба выдзеліць час для любых пытанняў, якія хочуць задаць вучні. На такім Сходзе варта прадставіць усіх, хто ўпершыню бярэ ў ім удзел, - новых вучняў, новых настаўнікаў, вучняў класаў, якія цяпер становяцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі вышэйшага школьнага органа ўлады. На Сходзе варта прыняць наказы выбаршчыкаў новаму складу Рады. Па выніках Схода робіцца ацэнка дзейнасці Рады (дзейнічала здавальняюча ці нездавальняюча), а таксама прымаюцца рашэнні па іншых узнятых пытаннях.

Правядзенне Сходу дае ўдзельнікам досвед узаемаадносінаў меньшасці і большасці. Сапраўдная дэмакратыя падразумевае, што правы меньшасці не прыносяцца ў ахвяру большасці. Задача большасці - улічыць меркаванні і інтарэсы ўсіх, у тым ліку і тых, хто ў меньшасці. Зрабіць гэта можна па-рознаму. Напрыклад, выслухаць думкі ўсіх жадаючых, прапанаваць розныя варыянты вырашэння, а пасля галасавання зноў выслухаць аргументы тых, хто апынуўся ў меньшасці. Інакш кажучы, даць яшчэ адну спробу пераканаць прысутных у слушнасці ўласнай прапановы. І калі меньшасць патрабуе паўторнага галасавання - неабходна яго правесці.

Самы дзейсны спосаб прыняцця рашэння - галасаванне па кансенсусу, г. зн. галасаванне рашэння да таго часу, пакуль яго фармулёўка не задаволіцьувесь калектыў. Безумоўна, дамагчыся кансенсуса, асабліва ў вялікай школе, не лёгка, ёсць акрамя таго мноства пытанняў, па якіх яго дамагчыся нерэальна. Але паказаць і дарослым, і дзецям, што такі шлях магчымы і пажаданы - неабходна.

Цяжка пераацаніць ролю вядучага на сходзе. Напачатку, магчыма, ім павінен быць нехта з педагогаў, які карыстаецца даверам вучняў, чалавек з хуткай рэакцыяй на сітуацыю, які ведае дэмакратычныя працэдуры. Ён павінен даваць магчымасць выказваць розныя пункты гледжання, не спяшацца адстойваць уласны ці той, які яму даспадобы. Ён абавязаны ўвесь час трымаць у цэнтры ўвагі тэматыку пытання, не дазваляючы выступоўцам адхіляцца ад тэмы. Спатрэбяцца здольнасці сфармуляваць унесеныя прапановы зразумела для прысутных. Паступова можна перадаваць права весці сход вучням старэйшых класаў.

Выбарчая камісія абвяшчае пра пачатак вылучэння кандыдатур у новую Раду, нагадвае правілы вядзення выбарчай кампаніі, тлумачыць працэдуру выбараў. Правам вылучэння кандыдатаў карыстаюцца класныя калектывы, працоўныя калектывы педагогаў, аб'яднанні па інтарэсах, разнастайныя грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у школе. Вылучыць кандыдата можа любы прадстаўнік школьнай супольнасці, любы чалавек можа прапанавацць і сваю кандыдатуру. Камісія павінна атрымаць згоду кожнага, хто вылучаны, балатавацца ў Раду.

Школьнай супольнасці, разнастайным аб'яднанням забяспечваецца свабода агітацыі за сваіх кандыдатаў, магчымасць выкарыстоўваць любыя сродкі інфармацыі - улёткі, радыё, відэакліпы, плакаты, сустрэчы, мітынгі і г.д. Палажэнне пра выбары павінна забараніць у ходзе агітацыі абразу гонару і годнасці кандыдатаў. За захаваннем роўных правоў і магчымасцяў усіх кандыдатаў сочыць выбарчая камісія.

У выбарчы бюлетэнь уключаюцца ўсе вылучаныя кандыдаты ў алфавітным парадку з указаннем класа ці пасады. У дзень галасавання, атрымаўшы бюлетэнь кожны выбаршчык падкрэслівае не больш за тую колькасць прозвішчаў, якая была вызначана Палажэннем пра выбары ці школьным Статутам. Бюлетэнь, у якім не падкрэслена ніводнае прозвішча, з'яўляецца несапраўдным. Абранымі лічацца тыя, хто атрымаў адносную большасць галасоў пры выкананні вызначаных колькасных квотах і прапорцыях.

Важна забяспечыць аб'ектыўнасць пры падліку галасоў, выключыць усялякія падозранні на несправядлівасць і няроўнасць у ходзе кампаніі. Таму, напрыклад, калі прадстаўнік выбарчай камісіі ўводзіцца ў спіс кандыдатаў, то ён выводзіцца са складу камісіі. Карысна абмеркаваць таксама і іншыя нормы, якія будуць гарантаваць справядлівасць выбараў.

Далейшае развіццё самакіравання цягне за сабой разгортванне яго ў першасных калектывах-класах. Відавочна, што калі самакіраванне выкарыстоўваецца ў арганізацыі жыцця ўсёй школы, то яно павінна быць і ў класе. Праз удзел у агульнашкольных справах класны калектыў арганізуе ўласнае жыццё, выходзячы часам за межы класа, школы. Самакіраванне дапамагае ўсім вучням праявіць сябе ў жыццядзейнасці школы і класа, далучае іх да вырашэння арганізацыйных пытанняў агульнага жыцця, пашырае магчымасці прававой школьнай прасторы. Далучэнне да школьных мерапрыемстваў ці арганізацыя ўласнай справы дае вучням практыку планавання, правядзення, аналізу. Робіцца гэта, як правіла, разам з класным кіраўніком, які па меры сталення дзяцей і развіцця класнага калектыва ўсё больш прадастаўляе ім самастойнасці і пакідае сабе ролю дарадцы.

“У класным калектыве, - слушна зазначае Л.І. Новікава, - акрамя афіцыйна абраных актывістаў, заўсёды ёсць людзі, якія з'яўляюцца лідэрамі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Гэта таксама актыў, з якім трэба раіцца, да думкі якога неабходна прыслухоўвацца. Яны могуць задаць тон у калектыўнай працы.

Калі ўздзеянне педагога, абранага актыву і нефармальных лідэраў адбываецца несінхронна, супярэчліва, тады і ў жыцці калектыва адбываюцца збоі” Новикова Л.И. Самоуправление в школьном коллективе. - М., Знание, 1988..

Навыкі самакіравання здабываюцца не адразу, і валодаць імі неабходна ўсім. Інакш замест дыктатуры педагогаў часам узнікае дыктатура вучняў - выбраных актывістаў.

Самакіраванне ў школе цесна звязана з псіхалагічнай службай у школе, важная задача якой - карэктаваць адносіны ў школьным калектыве, у асяроддзі педагогаў, вучняў, бацькоў. Там, дзе паводле дадзеных адпаведных апытанняў, назіраюцца збоі ва ўзаемаадносінах, узнікае неабходнасць у той ці іншай меры прыцягваць саміх школьнікаў да аналізу і да пошукаў шляхоў удасканалення стасункаў.

З мэтай прыцягнення вучняў да актыўнага ўдзелу ў самакіраванні абіраюць розныя шляхі: пастаяннае пашырэнне сферы дзейнасці школьных калектываў; пастаяннае пашырэнне правоў і абавязкаў органаў самакіравання; паступовае пашырэнне сувязей з іншымі калектывамі; змяненне спосабаў прыцягнення вучняў да выканання арганізатарскіх функцыяў; змяненне характару ўзаемаадносінаў у калектыве; змяненне пазіцыі педагогаў у арганізацыі дзейнасці калектыва і інш.

Адна з істотных умоваў развіцця самакіравання, як паказвае аналіз практыкі, фармаванне традыцыяў. Яны ўпарадкоўваюць, цэментуюць жыццё калектыва, яго членаў. Дапамагчы стварыць такія традыцыі калектыву - задача педагога.

Самакіраванню як працэсу ўласціва дынаміка і этапы развіцця. Вядомы беларускі даследчык праблемы самакіравання У.Т. Кабуш вызначае іх наступным чынам:

Табліца 1

Першы этап

Другі этап

Трэці этап

Характа-рыстыка этапаў

Адсутнасць актыва, агульных мэтаў, інтарэсу да дзейнасці ў калектыве

Сфармаванасць актыва, зацікаўленасць вучняў у справах калектыва

Наяўнасць уласнага меркавання, пастаяннай змены актыва ў ворганах самакіравання

Функцыя самакі-равання

Выканаўчая

Арганізатарская

Кіруючая

Змест функцыі

Атрыманне задання, вызначэнне рэжыма выканання, экспертная ацэнка, самакантроль і інш.

Вызначэнне мэты і засваенне задач, забеспячэнне працы (умовы, сродкі), размеркаванне абавязкаў, аператыўнае кіраўніцтва, падвядзенне вынікаў

Ацэнка, аналіз, прыняццё рашэння, арганізацыя планавання, кантроль, рэгуляцыя

Тэндэнцыя развіцця самакі-равання

Метад

Форма

Прынцып

Элементы сістэмы вучнёўскага самакі-равання

Заданне, даручэнне, расстаноўка, узаемакантроль, інш.

Вучнёўскі камітэт, камісіі, штабы, інш.

Калектыўнае планаванне, правядзенне, аналіз справы

Сосабы прыця-гнення вучняў да самакі-равання

Прызначэнне адказных асобаў

Выбарнасць актыва дэмакратычным шляхам

Удзел кожнага ў арганізацыі справаў

Пазіцыя педагога

Настаўнік

Кансультант

Партнёр

Характар дзейнасці педагога

Паведамляе вучням пры значнасць самакіравання; фармуе станоўчыя матывы ў вучняў да дзейнасці ў самакіраванні; выпрацоўвае ў іх навыкі самастойнай працы

Перадае вучням арганізацыйны досвед, паказвае прыклад удзелу ў грамадскай працы, выступае носьбітам традыцыяў, якія склаліся ў самакіраванні школы

Супрацоўніцтва нароўных пры выкананні агульных задачаў Кабуш В.Т. Ученическое самоуправление: Пособие для классных руководителей и педагогов организаторов. - Мн.:Полымя, -- 1998.

“Выхаванне ажыццяўляецца не мерапрыемствамі, -- лічыць Л.П. Кляменцеў, -- а ладам жыцця, педагог павінен выступаць у ролі арганізатара працэса ўзаемаадносінаў дзяцей, у якім яны жывуць, вучацца, развіваюць лідэрскія здольнасці ў структуры вучнёўскага самакіравання. Выхаваўчы поспех у гэтай працы вызначаецца па ўзроўню самастойных дзеянняў і ўзаемадзеянняў вучняў, па іх уменні уздзейнічаць адзін на аднога, пераконваць, запальваць натхненнем да карыснай справы” Клементьев Л.П. Опыт воспитания в процессе самоуправления учащихся.// Классный руководитель.: Для заместителя по воспитательной работе, классного руководителя и кураторов, учителей начальной школы: Научно-методический журнал. -- 1999. --№4. У працэсе зносінаў вучні адчуваюць, суперажываюць і рэгулююць свае паводзіны з улікам рэакцыі людзей навокал. Вучні практычна пераконваюцца, што канфлікты ў зносінах узінкаюць у выніку адмоўных эмоцыяў, нізкага ўзроўню культуры зносінаў, грубасці і аўтарытарнасці ў працэсе зносінаў. Такім чынам мадыфікуюцца ўзаемаадносіны ў побыце, працэсе вучобы, працы, адпачынка. Люстэркам поспеха вучня становіцца не столькі поспех у вучобе, колькі сукупнасць яго практычнай дзейнасці. Уздзеянне на вучня адбываецца ў ходзе актыўнага ўключэння ў жыццё калектыва і пераўтварэння навакольнай рэчаіснасці. Змяняючы гэтую рэчаіснасць, вучань змяняе сябе, удасканальвае грамадскую свядомасць і свае паводзіны.

Вучань, прыцягнуты такім чынам да працэсу зносінаў у ходзе самакіравання і стваральнай дзейнасці зможа ўвайсці ў дарослае жыццё камунікабельным чалавекам, які ўмее правільна пабудаваць узаемаадносіны з калегамі і кіраўніцтвам у будучай працоўнай дзейнасці, паставіць і дасягнуць мэту, знайсці паплечнікаў для рэалізацыі задумы, убачыць недахопы ў навакольнай рэчаіснасці і знайсці ў сабе сілы змяніць жыццё да лепшага.

Частка 2

Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе

гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці

Разгледзім магчымасці рэалізацыі ідэяў школьнага і вучнёўскага самакіравання ў беларускіх умовах на прыкладзе гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Перш за ўсё прывядзем некаторыя дадзеныя, што дазволіць атрымаць уяўлене пра тыповасць прыкладу і пра тыя ўмовы і абставіны, у якіх рэалізоўвалася праграма па арганізацыі вучнёўскага самакіравання.

Горад Ляхавічы - раённы цэнтр з насельніцтвам 12 200 чалавек (на 1998 год). У горадзе працуюць тры сярэднія школы, адна з іх - гімназія.

Гімназія была створана ў 1990 годзе. У ёй навучаюцца 800 чалавек. У прагімназічных класах вучацца 214 чалавек, у гімназічных - 257, у ліцэйскіх - 43. У старэйшых класах класны калектыў налічвае ў сярэднім 22 вучні, у паралелі звычайна маецца 4 класа. У 8-11 класах навучаецца 336 чалавек. Працуе 88 педагогаў (72% маюць першую і вышэйшую катэгорыі), псіхолаг, сацыяльны педагог, педагог-арганізатар.

Гімназія працуе па індывідуальных вучэбных планах, распрацаваных педагагічным калектывам гімназіі. З 1 класа, акрамя прадметаў адукацыйнага цыкла, вывучаюцца ангельская, нямецкая, французская мовы, рытміка. У 8-11 класах вывучаюцца спецкурсы “Рыторыка”, “Асновы праграмавання”, “Уводзіны ў эканоміку”, “Уводзіны ў экалогію”. У гімназіі адчынены філалагічны, хіміка-біялагічны, тэхнічны профілі. Заключана дамова з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Адчынены ліцэйскія класы.

Асноўная мэта гімназіі - стварэнне аптымальных умоваў для раскрыцця інтэлектуальнага патэнцыяла вучняў, фармавання асобы, здольнай гарманічна функцыянаваць у сістэме сучасных грамадскіх адносінаў.

Для самавыражэння творчых здольнасцей вучняў адчынены разнастайныя цэнтры інтэлектульнага, эстэтычнага, фізкультурна-аздараўленчага характару (ізастудыя “Апалон”, вакальная студыя “Ілюзія” тэатральны гурток “Вобраз”, танцавальны і вакальны гурткі, “Юны пажарны”, “Юны інспектар дарожнага руху”, швейнае атэлье “Аліса” і інш.)

Арганізацыя самакіравання ў гімназіі горада Ляхавічы пачалася ў 1987/88 навучальным годзе. Ініцыятыва стварэння належала педагагічнаму калектыву.

Непасрэднае кіраўніцтва навучальна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю гімназіі ажыццяўляюць дырэктар і яго намеснікі па навучальна-выхаваўчай працы. Яны арганізуюць выкананне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, іншых заканадаўчых актаў у сферы адукацыі, рашэнняў Канферэнцыі і Рады школы.

Самакіраване ў гімназіі знаходзіцца на другім этапе развіцця (адпаведна табліцы 1). За аснову была ўзятая тыповая мадэль самакіравання ў беларускай навучальнай установе. Да дзейнасці самакіравання былі падключаны аб'яднанні і арганізацыі, якія існавалі ў гімназіі раней.

На сёняшні дзень самакіраванне ў гімназіі горада Ляхавічы ажыццяўляецца па наступнай схеме (гл. мал. 1)

Штогод напрыканцы верасня ў гімназіі адбываецца лінейка для старшакласнікаў (8-11 класы). На лінейцы намеснік дырэктара па выхаваўчай працы паведамляе, што хутка адбудзецца вучнёўская канферэнцыя, на якой будуць абраны новыя лідары вучнёўскага самакіравання. Для вучняў восьмых класаў распавядаюць, што значыць слова “канферэнцыя”, якія асноўныя прынцыпы самакіравання ў гімназіі, якія органы працуюць.

Страницы: 1, 2, 3



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать