Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
p align="left">Пасля гэтага ў класных калектывах адбываюцца сходы - вышэйшыя ворганы самакіравання ў класах. На сходах прысутнічаюць усе вучні класа і класны кіраўнік. Вучні абмяркоўваюць надзённыя праблемы гімназіі, свайго класа, вызначаюць тыя мэты, якія б яны хацелі дасягнуць разам на працягу навучальнага года. Для васьмікласнікаў класны кіраўнік падрабязна распавядае пра механізмы самакіравання ў гімназіі. Вучні 9-11 класаў абмяркоўваюць працу сваіх прадстаўнікоў у ворганах вучнёўскага самакіравання ў мінулым навучальным годзе. Пасля гэтага ў кожным класе вызначаюць 10 чалавек, якія будуць прадстаўляць увесь класны калектыў на Вучнёўскай канферэнцыі, а таксама з іх 4 кандыдатаў у Раду старшакласнікаў. Кожны вучань мае адзін голас, такі самы голас мае і класны кіраўнік, які ўдзельнічае ў працэсе абмеркавання і галасавання нароўных з вучнямі. Галасаванне прходзіць адкрыта, шляхам падымання рукі. Абранымі лічацца тыя, хто набраў простую большасць галасоў. Акрамя таго клас абірае старшыню класнага самакіравання - старасту. Ён прадстаўляе ўсіх вучняў класа і кожнага асобна перад настаўнікамі, бацькамі, адміністрацыяй. Стараста абіраецца кожны год, перад заканчэннем паўнамоцтваў ён робіць справаздачу аб сваёй працы перад усімі вучнямі класа. Рашэнні схода класнага калектыва афармляюцца пратаколам.

Штогод у кастрычніку склікаецца Вучнёская канферэнцыя - вышэйшы орган самакіравання. На яе запрашаюцца абраныя 8-11 класамі дэлегаты, Рада старшакласнікаў мінулага году, а таксама адміністрацыя школы. Прадстаўнікі адміністрацыі не маюць права голаса пры галасаванні, але могуць выказваць свой пункт гледжання ў час абмеркавання, таму імкнуцца прысутнічаць на такіх паседжаннях. Напачатку канферэнцыі выконваецца гімн гімназіі, аўтарам якога з'яўляецца Л.В. Цітко, настаўніца гімназіі (гл. дадатак 10). Ад імя Рады старшакласнікаў старшыня і намеснікі робяць справаздачу. Дэлегаты ад класных калектываў, настаўнікі, запрошаныя ўдзельнікі задаюць пытанні. Пасля гэтага адкрытым галасаваннем вырашаецца, прызнаць справаздачу і дзейнасць здавальняючай, ці не.

Другі пункт павесткі дня Вялікай канферэнцыі звычайна абранне Рады старшакласнікаў. Канферэнцыя зацвярджае спіс кандыдатаў, прапанаваных класнымі калектывамі. Выбары на пасаду старшыні Рады старшакласнікаў адбываюцца сярод тых, хто быў абраны ў Раду. Старшыня Рады старшакласнікаў прадстаўляе інтарэсы вучняў перад педагагічнай радай, бацькоўскім камітэтам, адміністрацыяй гімназіі, выконвае ролю сувязнога паміж вучнямі і адміністрацыяй, настаўнікамі і мясцовай грамадскасцю, плануе і праводзіць сходы Рады, рыхтуе справаздачы, прадстаўляе інтарэсы вучнёскага самакіравання па-за школай. Удзельнікі канферэнцыі з месца прапануюць кандыдатуры, выказваюць свае аргументы “за” ці “супраць” пэўных асобаў, прыводзяць доказы таго, што дадзены чалавек зможа найлепш выканаць абавязкі. Пасля гэтага адбываецца адкрытае галасаванне па тых кандыдатурах, якія далі сваю згоду вылучацца. Абраным лічыцца той, хто набраў простую большасць галасоў. Па аналагічнай схеме адбываюцца выбары намесніка старшыні Рады старшакласнікаў. Каферэнцыя вызначае таксама тэрмін іх паўнамоцтваў (звычайна 1 год).

Пасля выбараў даецца слова прадстаўнікам класных калектываў, каб выказаць свае прапановы, пажаданні, праекты развіцця самакіравання гімназіі, іншыя меркаванні. Рашэнні канферэнцыі афармляюцца пратаколам.

Абавязкі кожнага гімназіста, які бярэ ўдзел у працы вучнёўскага самакіравання, рэгламентуюцца асобным законам, паводле якога такі вучань павінен:

творча падыходзіць да сваіх абавязкаў;

актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы, правядзенні і распрацоўцы рашэнняў агульных сходаў класа, гімназіі і інш.

несці асабістую адказнасць за працу свайго класа, гімназіі перад Радай гімназіі, канферэнцыяй;

аказваць дапамогу ў развіцці самастойнасці пачатковага звяна;

рабіць справаздачы перад вышэйшым органам вучнўскага самакіравання за даручаную справу.

Прыклад абвесткі пра правядзенне канферэнцыі прыведзены ў дадатку 2.

Рада старшакласнікаў, лідэры грамадскіх арганізацыяў, якія дзейнічаюць у гімназіі, прадстаўнікі гурткоў па інтарэсах складаюць Вялікую Раду, якая збіраецца не радзей, чым раз на 3 месяцы і абмяркоўвае надзённыя пытанні, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю. На першым пасля абрання Рады старшакласнікаў пасяджэнні Вялікая Рада прымае праграму дзейнасці на бягучы навучальны год, кірункі дзейнасці. Такая праграма ўключае ў сябе каляндарны план мерапрыемстваў, структуры, адказныя за іх правядзенне, план дзейнасці кожнага цэнтра самакіравання. Праграма перадаецца адміністрацыі гімназіі, якая ўзгадняе адпаведна з ёй свае планы, альбо абгрунтоўвае немагчымасць рэалізацыі нейкай задумкі.

Рашэнне Рады можа быць перагледжана або адменена Канферэнцыяй, самой Радай пры паўторным яго разглядзе на паседжанні па патрабаванні дырэктара, або настаўнікаў, вучняў, бацькоў.

Рада старшакласнікаў збіраецца не радзей, чым раз на месяц. Яна дапамагае адміністрацыі гімназіі ў стварэнні адзінага дэмакратычнага творчага калектыву, умоў для рэалізацыі задач, якія стаяць перад гімназіяй. На першым пасля абрання пасяджэнні Рада старшакласнікаў абірае са свайго складу старшыняў цэнтраў самакіравання, якія складуць Малую Раду. У 2001/02 навучальным годзе ў Ляхавіцкай гімназіі дзенічалі наступныя цэнтры самакіравання: фінансавы, прававы, прэс-цэнтр, цэнтр “дасуг”, дыска-цэнтр, інфармацыйна-музычны, цэнтр “парадак”, цэнтр “Клопат”, спартыўна-турыстычны. Рада старшакласнікаў ажыцяўляе кантроль за выкарыстаннем матэрыяльных рэсурсаў самакіравання, вядзе работу па прыцягненні дадатковых фінансавых сродкаў, выкарыстоўваючы разнастайныя крыніцы іх паступлення.

Кожны старшыня цэнтра самакіравання набірае з ліку вучняў 8-11 класаў 4-7 чалавек - уласна цэнтр, які будзе адказваць за рэалізацыю адпаведных пунктаў праграмы. Цэнтры праводзяць свае самастойныя пасяджэнні раз на месяц, ці паводле патрэбы часцей. На пасяджэнні могуць быць запрошаны і прадстаўнікі іншых структураў, калі іх удзел патрэбен для вырашэння нейкага пытання, альбо, напрыклад, дадатковыя вучні для правядзення ранішніка. Цэнтры самакіравання спрыяюць прыцягненню большай колькасці вучняў да сістэматычнай працы ў вучнёўскім самакіраванні, дазваляюць выкарыстоўваць таленты, здольнасці і ўменні вучняў, якія не ўваходзяць у кіраўніцтва. Большасць цэнтраў самакіравання ў Ляхавіцкай гімназіі маюць сталы характар. Цэнтры могуць мець сваіх кансультантаў з ліку бацькоў ці настаўнікаў.

Прававы цэнтр забяспечвае распрацоўку ўнутрышкольных дакументаў, законаў гімназіі, якія рэгламентуюць распарадак функцыянавання гімназіі, органаў самакіравання, правы і абавязкі членаў калектыву, і сочыць за іх выкананнем, абараняе правы вучняў, супрацоўнічае з сацыяльным педагогам, класнымі кіраўнікамі. Так прынятыя палажэнне аб дзяжурстве па гімназіі, Кодэкс паводзінаў на вечарыне, Функцыйныя абавязкі гімназістаў у арганізацыі вучёскага самакіравання і інш. (Прыклады ў дадатках 7, 8, 9). Гэты цэнтр на пачатковым этапе меўся быць бадай самым важным для развіцця самакіравання, але дзеля рэалізацыі гэтай місіі неабходны дасведчаны педагог, які б арыентаваўся ў пытаннях заканадаўства, быў бы знаёмы з дэмакратычнымі інстытутамі і працэдурамі. У такім выпадку дзеці б маглі пасля вывучэння сітуацыі на месцы звяртацца да розных варыянтаў заканадаўчага вырашэння праблемы і абіраць аптымальны з іх. Адсутнасць дарослага з адпаведнай кваліфікацыяй прыводзіць да таго, што за чатыры гады дзейнасці заканадаўчая база гімназіі распрацавана мінімальна і абмяжоўваецца пералікам асноўных правоў і абавязкаў, якія не даюць магчымасці адчуць сябе адказным за лёс усёй школьнай супольнасці кожнаму вучню, а часцей абцяжарваюць адказнасцю за добрыя адзнакі і паводзіны на занятках. Тым не менш, наяўнасць прававога цэнтру нават у такім пачатковым выглядзе дае магчымасць навучэнцам бліжэй пазнаёміцца з сістэмай ўзаемадносінаў у грамадстве.

Прэс-цэнтр адказвае за выданне школьных насценгазет. Насценгазеты выдаюцца звычайна да школьных урачыстасцяў, мерапрыемстваў, датаў. Цэнтр выконвае функцыю інфармавання вучняў і прыцягнення іх да ўдзелу ў той ці іншай імпрэзе. Так напрыклад у 2000/2001 навучальным годзе былі выдадзены газэты да дню прафілактыкі СНІДу, Дню настаўніка, Дню Святога Валянціна, Дню Абаронца Айчыны, 8 Сакавіка. Былі праведзены сацыялагічнае апытанне, конкурс вершаў і апавяданняў. Пакуль што ў насценгазетах гімназіі адсутнічаюць такія параметры сапраўднай прэсы, як перыядычнасць выхаду, аналітычнасць матэрыялаў, злабадзённасць і набліжанасць тэмы для кожнага чытача ды інш. Адсутнасць рэальнай канкурэнцыі поглядаў і падыходаў падчас выбараў у самакіраванне, недасканаласць самой працэдуры прыводзяць да таго, што насценгазэты, якія выдаюцца пад патранажам самакіравання слаба асвятляюць непасрэдна працэсы, якія адбываюцца ў ім, як у структуры. З інфармацыйнай дзейнасці нельга выключаць аніводнага вучня ці групы вучняў, гэтая велізарная праца павінна быць агульнай і арганізаванай справай усіх актывістаў самакіравання для ўсіх прадстаўнікоў школьнай супольнасці.

Цэнтр “Дасуг” адказвае за арганізацыю вольнага часу вучняў. Так, напрыклад, ён праводзіць вечарыны, сустрэчы з цікавымі людзмі, святы для малодшых класаў, навагоднія святкаванні, вечарыны сустрэч для выпускнікоў. У 2000/2001 навучальным годзе цэнтр правёў вечарыну “Ало! Мы шукаем таленты!”, свята для настаўнікаў малодшых класаў і экзамен для педагогаў старэйшых класаў на дзень настаўніка, дэбаты і інш. Цэнтр “Дасуг” актыўна супрацоўнічае з фінансавым цэнтрам і дыска-цэнтрам.

Дыска-цэнтр адказвае за арганізацыю дыскатэк. Сюды ўваходзіць адказнасць за падтрыманне дыскатэчнай апаратуры ў належным стане і выкарыстанне яе, падбор музычнай і стварэнне забаўляльнай праграмы, падтрыманне парадку, аздабленне залі, запрашэнне гасцей, непасрэдна правядзенне. Перад дыскатэкай адбываецца сумеснае пасяджэнне дыска-цэнтру і цэнтру “парадак” па пытаннях размеркавання абавязкаў па ахове дыскатэкі, падтрыманні чысціні памяшкання. Запрашэнне гасцей важная справа, якая ажыццяўляецца сумесна з фінансавым цэнтрам. Дыска-цэнтр вызначае колькасць і друкуе запрашэнні на дыскатэку. Кожнае запрашэнне штампуецца і нумаруецца, а пасля гэтага квіткі рэалізуюцца сярод вучняў гімназіі. Кошт запрашэнняў вызначаецца Малой радай. Кожны гімназіст можа запрасіць на дыскатэку свайго сябра з іншай школы, але адказнасць за яго паводзіны кладзецца на таго, хто запрасіў. У супрацоўніцтве з інфармацыйна-музычным цэнтрам падбіраецца музычны рэпертуар дыскатэкі - адмысловыя заяўкі і прысвячэнні.

Іінфармацыйна-музычны цэнтр адказвае за функцыянаванне ў гімназіі радыё-кропкі. Радыё працуе на перапынках паміж урокамі. Звычайна транслююцца музычныя запісы і віншаванні вучняў і настаўнікаў са святамі, перадаецца інфармацыя пра важныя падзеі, якія маюць адбыцца ў хуткім часе. На вучнях ляжыць права выкарыстання і адказнасць за захаванне апаратуры. Збор заявак на музычныя віншаванні адбывацца сумесна з фінансавым цэнтрам, які збірае вызначаную Малой радай аплату за гэтую паслугу.

Цэнтр “Парадак” адказвае за захаванне і падтрыманне парадку ў гімназіі. На пачатку навучальнага году ён распрацоўвае план дзяжурстваў класаў па паверхах і памяшканнях і даводзіць яго да старастаў класаў. Дзяжурны клас робіць справаздачу па выніках дзяжурства на штодыднёвай лінейцы. Планавае дзяжурства адбывацца з тыднёвай перыядычнасцю. Калі на момант дзяжурства нейкага класа прыпадае дыскатэка, ці іншае мерапрыемства, на дапамогу класу выдзяляюцца дадатковыя вучні. Цэнтр праводзіць рэйды па эканоміі электрычнасці.

Цэнтр “Клопат” адказвае за дабрачынную працу, пошук адрасатаў, якім патрэбна дапамога. Цэнтр супрацоўнічае з педатрадам “Рытм”, створаным пры школе. Цэнтр праводзіць сустрэчы з ветэранамі Другой сусветнай вайны, запрашае іх да памятных датаў у школу, збірае іх успаміны, дакументальныя сведчанні падзеяў тых часоў. У выпадку неабходнасці аказаць дапамогу вучню гімназіі, які апынўся ў цяжкім становішчы (згарэла хата, памёр бацька), цэнтр звяртаецца да фінансавага цэнтра і сумесна праводзіць збор сродкаў на дапамогу. Рашэнне пра аказанні дапамогі зацвярджае Малая рада.

Цэнтр спорту і турызму адказвае за арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і краязнаўчай працы. Прапаганда здаровага ладу жыцця - адна з асноўных задач цэнтра. Цэнтр дае ў школьную газету інфармацыю пра спартыўныя мерапрыемствы, вандроўкі, адказвае за рамонт і падтрыманне ў належным стане спартовага інвентару, аказвае дапамогу класным кіраўнікам у арганізацыі паходаў. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці вучняў - найбольш перспектыўная форма грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі. Краязнаўчая дзейнасць па вывучэнні гісторыі, культуры, прыроды, гаспадаркі свайго краю садзейнічае вырашэнню цэлага комплексу задач, якія стаяць перад школай: выхаванне навучэнцаў як суб'ектаў нацыянальнай культуры, далучэння іх да гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны народа, выхавання жадання зберагаць, развіваць і памнажаць матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці краю. У працэсе краязнаўчай дзенасці фармуюцца эмацыянальна-каштоўныя адносіны да радзімы, пачуццё нацыянальнай годнасці.

Фінансавы цэнтр адказвае за размеркаванне, выкарыстанне і кантроль матэрыяльна-фінансавых сродкаў вучнёўскага самакіравання. Ва ўмовах Беларусі асабліва актуальны задачы фармавання эканамічнай свядомасці дзяцей і моладзі.

Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі гімназіі закліканы спрыяць развіццю школьнага самакіравання, удзельнічаць у яго практычнай рэалізацыі праз сваіх прадстаўнікоў у ворганах самакіравання. Яны актыўна супрацоўнічаюць з усімі органамі вучёўскага і школьнага самакіравання.

Сярод вучняў рэгулярна праводзяцца апытанні ў форме анкетавання, якія паказваюць узровень іх інфармаванасці пра справы самакіравання, даюць магчымасць нават самым сціплым выказаць свае пажаданні і прапановы ў пісьмовым выглядзе, што, ў сваю чаргу, дае магчымасць улічыць іх найбольш поўна. Анкета паказвае, якія змены, на думку навучэнцаў, неабходна правесці, які механізм працуе эфектыўна, а які недастаткова поўна рэалізуе магчымасці і выконвае пастаўленыя задачы. Прыклады падобных анкетаў, а таксама іх аналізу прыведзены ў дадатках 1, 3, 4, 5, 6.

Вучні Ляхавіцкай гімназіі могуць запрашацца на метадычныя аб'яднанні настаўнікаў і педагагічныя саветы настаўнікаў

Акрамя вучнёўскага ў гімназіі створаны ворганы школьнага самакіравання. Да іх адносіцца Рада школы, якая абіраецца на агульнашкольнай канферэнцыі.

Агульнашкольная канферэнцыя адбываецца раз на год, на яе запрашаюцца настаўнікі, прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў класаў, адміністрацыя школы, прадстаўнікі вучнёскага самакіравання.

На канферэнцыі абіраецца Рада школы, у якую ўваходзяць бацькі, настаўнікі, сацыяльны педагог і старшыня Рады старшакласнікаў. Старшынём Рады школы традыцыйна абіраецца нехта з бацькоў гімназістаў

Высновы:

Увесці дэкрэтам самакіраванне нельга.

Перш чым уводзіць самакіраванне ў жыццё дзяцей, трэба сфармаваць у іх патрэбу у самастойнасці і многаму іх навучыць, а перад гэтым навучыць настаўнікаў.

Не любую дзейнасць, у якой бяруць удзел школьнікі, можна і трэба будаваць на аснове самакіравання.

Органы самакіравання павінны адпавядаць патрэбам дзяцей, якія рэалізуюцца ў іх вольнай, а не прымусовай форме.

Калі ў школе некалькі органаў самакіравання, то, натуральна, іх дзейнасць павінна быць узгодненай, яны не павінны дубляваць адзін аднога.

Вынікам самакіравання на любым этапе школьнага жыцця павінен стаць пэўны рэзультат, дасягненне якога магчыма толькі пры пераадоленні адпаведных цяжкасцяў, рашэнні пэўных задач кожным вучнем.

Як бачым, вучні праз сваіх прадстаўнікоў у Радзе школы і на Канферэнцыі бяруць удзел у кіраванні, прыняцці законаў і пастаноў. Ад таго, наколькі актыўна яны ўдзельнічаюць у кіраванні, залежыць іх школьнае жыццё, іх правы і абавязкі.

Каб самакіраванне добра функцыянавала, кожны вучань які актыўна ўдзельнічае ў яго працы, павінен ведаць сваё месца, свае абавязкі і якую дапамогу ён можа атрымаць ад іншых пры выкананні сваёй працы. Так сфера дзейнасці і паўнамоцтвы кіруючых органаў павінны быць запісаны ў Статуце.

Стварэнне самакіравання ў Ляхавіцкай гімназіі павярнула адукацыйную парадыгму ад выключна ведавай да асобава арыентаванай, відавочна ажывіла жыццё школы, паспрыяла выяўленню новых талентаў і здольнасцяў у вучняў і настаўнікаў.

Заключная частка

Паводле Канцэпцыі адукацыі і выхавання ў Беларусі (1991), выхаванне ўяўляе спецыфічны працэс фармавання ў навучэнцаў сацыяльных і духоўных якасцей, стварэння ўмоў для мэтанакіраванага, сістэмнага развіцця асобы. Яно цесна звязана з паўсядзённай рэальнасцю, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах, узроўнем функцыянальнай граматнасці і агульнай культуры насельніцтва, станам яго сацыяльна-маральнай актыўнасці.

У інструкцыйна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца, што “нягледзячы на прадпрымаемыя намаганні, выхаваўчая праца ў масавай школьнай практыцы яшчэ часта ажыццяўляецца “зверху” і ўяўляе сабой набор стандартных мерапрыемстваў, якія не даюць магчымасць раскрыцца індывідуальнасці дзіцёнка, ягоным прыродным задаткам і схільнасцям. Педагогіка мерапрыемстваў і забаўляльны падыход фармуюць падманнае ўяўленне пра паспяховую выхаваўчую дзейнасць навучальных установаў. У выніку школа губляе вучня, а грамадства - грамадзяніна. А гэтага дапускаць нельга” Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 - 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

.

Структура ворганаў самакіравання павінна быць гнуткай і варыятыўнай, улічваць перыядычную справаздачнасць і змяняльнасць актыву, непарыўнасць і сістэматычнасць у яго працы, спецыфіку, магчымасці і традыцыі кожнага канкрэтнага калектыва, этапы яго развіцця, грунтавацца на ўзаемадзеянні розных органаў. Сыходзячы з патрэбаў і інтарэсаў усяго калектыва, органы самакіравання вызначаюць мэты і задачы дзейнасці калектыва, перспектывы яго працы. Самакіраванне ў школе падрузумевае самакіраванне ў класных калектывах.

Пры арганізацыі самакіравання адміністрацыі ні ў якім разе нельга прадстаўляць вучням усё гатовым. Пры абмеркаванні пытанняў, звязаных з вызначэннем структуры ворганаў вучнёўскага самакіравання, распрацаваных памятак, палажэнняў, інструкцыяў і г.д., у школе павінна быць створана атмасфера саўдзелу вучняў у вырашэнні дадзеных пытанняў. Ініцыятарамі праводзімых абмеркаванняў павінны быць старшакласнікі.

Самакіравнне як арганізаванае кіраванне знутры нараджаецца не стыхійна і не ўзнікае па загаду зверху.

Вучыць самакіраванню - значыць ствараць калектыўную перспектыву і планаваць шляхі яе рэалізацыі. Гэта значыць: вучыць арганізовываць сумесную дзейнасць, адэкватную планам, вучыць кожнага ацэніваць вынікі гэтай дзейнасці і выпрацоўваць агульную ацэнку, вучыць школьнікаў бачыць у любым чалавеку асобу, вучыць разумець тыя ўзаемаадносіны, якія склаліся ў грамадстве адэкватна рэагаваць на іх, імкнуцца да гармоніі.

Прадастаўленне першасным калектывам пэўнай самастойнасці можа стацца таксама сродкам удзелу ў органах мясцовага самакіравання.

Вядома, што для нашага грамадства уласціва амаль поўная адсутнасць досведу і жадання удзельнічаць у вырашэнні праблем мясцовай супольнасці. Крокам да вырашэння гэтае праблемы павінна стаць рэалізацыя ідэяў самакіравання ў школе.

Самакіраванне ў школе спрыяе хутчэйшай сацыялізацыі вучняў у дарослым грамадстве.

Літаратура

Бутрым Г.А. Паэму выхавання піша жыццё //.Адукацыя і выхаванне - 2000. №4

Витковский А. Самоуправление - новое слово в школьной жизни: (Опыт работы самоуправления)// Первое сентября - 2001. - 23.06.2001

Кабуш У. Т. Дзейнасць органаў самакіравання па сацыяльнай абароне школьнікаў // Народная асвета. - 1988 - №1

Кабуш В. Т. Ученическое самоуправление: пособие для классных руководителей и педагогов организаторов. - Мн.: Полымя, 1988.

Клементьев Л.П. Опыт воспитания в процессе самоуправления учащихся.// Классный руководитель.: Для заместителей по воспитательной работе, классных руководителей и кураторов, учителей начальной школы: научно-методический журнал. - 1999. - №4 - с. 19-25.

Новикова Л. И. Самоуправление в школьном колллективе. - М.: Знание, 1988.

Приходько Н.И. Педагогические основы ученического самоуправления.: Книга для учителя. - М.: Просвещение, 1991.

Пуйман С.А. Педагогика. Основные положения курса. - Мн.: “ТераСистемс”, 2001

Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. - Белгород, 1989

Слука А.Г. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе.// Зборнік нарматыўных дакументаў №11 - 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

Тубельский А. Школьное самоуправление и его правовая основа// народное образовние. - 2001. - №2

Ушинский К.Д. Воскресные школы// Пед. Соч.: В 6 т. Т.2. - М.:Педагогика, 1998.

Страницы: 1, 2, 3



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать